Грамадства88

Малады ксёндз з Дзятлаўскага раёна памёр ад запалення лёгкіх

17 лютага не стала 35-гадовага ксяндза, адміністратара парафіі ў Наваельні (Дзятлаўскі раён) Паўла Барысевіча. У сухіх паведамленнях не называліся прычыны смерці маладога святара. «НН» высветліла, што здарылася.

Айцец Павел Барысевіч быў родам са Старых Васілішак Шчучынскага раёна. 10 красавіка яму б споўнілася 36 гадоў. Святарскае пасвячэнне Барысевіч прыняў у лістападзе 2010 года з рук біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандра Кашкевіча.

Пасля гэтага малады святар быў накіраваны вікарыем у парафію святога Юзафа ў Гродне, таксама нядоўгі час быў вікарыем у Ашмянах. У Наваельні айцец Павел служыў ад 2015 года.

Прэс-сакратар гродзенскай курыі ксёндз Юрый Марціновіч паведаміў «НН», што прычынай смерці стала пнеўманія. «Айцец Павел памёр у шчучынскай бальніцы», — адзначыў святар.

Пробашч парафіі Унебаўзяцця найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіслаў Пікула кажа, што ў айца Барысевіча былі даўнія праблемы са здароўем. «Ён неаднаразова ляжаў у бальніцы ў Мінску з нагамі», — кажа айцец Пікула.

Галоўны доктар Шчучынскай раённай бальніцы Іван Загароўскі адмовіўся расказваць падрабязнасці захворвання, спаслаўшыся на медыцынскую таямніцу.

Павел Барысевіч будзе пахаваны 19 лютага на парафіяльных смогілках у Старых Васілішках. Развітальная імша адбудзецца а 12-й гадзіне.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве15

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

Іран заклікаў рыхтавацца да нафты па $200 за бараль пасля ўдараў ЗША2

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога6

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве15

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць