
Фота СК
Следча-аператыўная група працуе на месцы разбойнага нападу на аддзяленне банка ў аграгарадку ў Гомельскім раёне, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Здарэнне адбылося ў 13:40. У будынак банка зайшоў невядомы, які запатрабаваў перадаць яму грошы з касы. У руках у мужчыны быў прадмет, падобны на пісталет. Працаўніца банка адмовілася выканаць яго патрабаванне і націснула на трывожную кнопку. Пасля гэтага мужчына ўцёк з месца здарэння.
Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 207 (разбой). Злачынцу шукаюць.
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
Каментары