Улада

Каменданцкай гадзіны не будзе

Пра магчымасць увядзення абмежавання на знаходжанне няпоўнагадовых у вячэрнi i начны час у грамадскiх месцах без бацькоў ужо можна пачуць размовы на вулiцах горада. Людзей хвалюе пытанне, цi будзе прыняты закон аб адказнасцi бацькоў?

Пакуль што пытанне, звязанае з магчымасцю ўвядзення адказнасцi бацькоў за знаходжанне iх дзяцей у начны час у грамадскiх месцах без нагляду, знаходзiцца на стадыi распрацоўкi, паведамiлi ў Генеральнай пракуратуры.

— Да распрацоўкi гэтага пытання нас падштурхнула трывожная статыстыка, — адзначыў начальнiк аддзела па справах няпоўнагадовых i моладзi Генеральнай пракуратуры Беларусi Валерый ІВАНОЎ. — Летась амаль 500 няпоўнагадовых у цёмны час сутак сталi ахвярамi злачынстваў як аднагодкаў, так i дарослых злачынцаў.

Адсюль вынiкае вострая неабходнасць абаранiць дзяцей ад правапарушэнняў, якiя здзяйсняюцца ў начны час.

— Актыўна вывучаем вопыт iншых краiн у гэтай сферы, — паведамiў Валерый Рыгоравiч. — Напрыклад, у 2003 годзе ў Германii быў прыняты Закон «Аб ахове моладзi». Ён не дазваляе дзецям i падлеткам ва ўзросце да 18 гадоў знаходжанне ў месцах грамадскага харчавання, а таксама ўдзельнiчаць у грамадскiх танцавальных мерапрыемствах без суправаджэння дарослай асобы з 24.00 да 5.00.

Таксама ў 12 суб’ектах Расiйскай Федэрацыi раней былi прыняты ўласныя эксперыментальныя падобныя законы. Практыка паказала, што злачыннасць сярод няпоўнагадовых у гэтых рэгiёнах iстотна знiзiлася.

— Улiчваючы ўсё гэта, — адзначыў Валерый Iваноў, —

мы зараз разглядаем пытанне аб магчымасцi ўнясення ў Закон РБ «Аб правах дзiцяцi» дапаўнення, згодна з якiм дзiця да 14 гадоў можа знаходзiцца ў начны час у грамадскiх месцах толькi ў суправаджэннi бацькоў
цi iншых законных прадстаўнiкоў, поўнагадовых сваякоў, сацыяльных педагогаў школ, класных кiраўнiкоў. Пад грамадскiмi месцамi разумеем пункты грамадскага харчавання, забаў, усе вiды транспарту агульнага карыстання, вулiцы, стадыёны, вакзалы, аэрапорты, скверы, паркi. Пакуль плануем абмежаваць знаходжанне дзяцей да 14 гадоў у грамадскiх месцах без суправаджэння дарослых з 22.00 да 6.00. У Мiнiстэрстве адукацыi пераканалi, што праца ўсiх секцый, гурткоў заканчваецца да дзевяцi гадзiн вечара. Мне здаецца, што гадзiны будзе дастаткова, каб дзiцяцi дабрацца дадому.

Ёсць думкі, што меркаваны Закон не будзе абавязковым для ўсiх рэгiёнаў. Бо крымiнальная сiтуацыя рэзка адрознiваецца ў многiх гарадах i раёнах. Напрыклад, у Бабруйску каэфiцыент злачыннасцi няпоўнагадовых ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў амаль у тры разы большы, чым у Жодзiне.

— У адмiнiстрацыйны кодэкс плануем унесцi норму аб адказнасцi бацькоў за знаходжанне iх дзяцей у начны час у грамадскiх месцах, —
падкрэслiў Валерый Iваноў. — Акрамя таго, да адказнасцi будуць прыцягвацца iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i юрыдычныя асобы сферы грамадскага харчавання i забаў, дзе апынуцца падлеткi ў забаронены час. Хутчэй за ўсё ў дачыненнi ўсiх вышэй згаданых асобаў будуць прымяняцца такiя вiды адмiнiстрацыйнай адказнасцi, як папярэджанне, а за злоснае парушэнне — штраф.

Выяўляць жа такiх безнаглядных падлеткаў будзе мiлiцыя.

— Але нi масавых аблаў на дзяцей да 14 гадоў, якiя будуць знаходзiцца ў забаронены час у грамадскiм месцы, нi «каменданцкай гадзіны»
ў маштабах усёй краiны меркаваныя змяненнi ў заканадаўстве не прадугледжваюць, — адзначыў прадстаўнiк Генпракуратуры.

Надзея Дрыла, Звязда

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Лукашэнкі заявілі, што ён кіраваўся прынцыпам гуманізму8

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў5

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»13

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!6

У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў8

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць