Улада4242

Лукашэнка заклікаў хворых на каранавірус не апускаць рук

Лукашэнка заклікае людзей у бальніцах не апускаць рукі, нават пры станоўчым тэсце на каранавірус.

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенку, старшыні Савета Рэспублікі сходу Наталля Качанава і міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, перадае БЕЛТА. На фота з сустрэчы відаць, што на ёй прысутнічаў таксама сакратар Рады бяспекі Раўкоў.

«І запрасілі міністра, каб ён далажыў, якая сітуацыя на фронце аховы здароўя. Пры гэтым хачу падкрэсліць: мяне сёння, натуральна, будзе цікавіць, як разгортваецца ў нас (ці ўжо згортваецца) псіхоз з каранавірусам.

Але мяне больш будзе цікавіць сітуацыя ў суадносінах з іншымі хваробамі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Я яшчэ раз хачу нагадаць, што мы можам вельмі сур'ёзна проста пакрыўдзіць і зняважыць людзей, якія сёння знаходзяцца ў бальніцы, пакутуюць на іншыя захворванні: сардэчна-сасудзістыя, анкалогія, астматыкі ў нас ёсць, цукровы дыябет, увогуле пнеўманіі, як заўсёды ў гэты перыяд. Таму мяне цікавіць цэлы комплекс пытанняў. І звяртаю ўвагу, асабліва Міністэрства аховы здароўя, каб мы не забыліся гэтых людзей».

«І ўпершыню я хачу звярнуцца (шмат казалі пра дактароў, дзякуй ім, хто там начуе і днюе ў шпіталях, лечыць нашых людзей у гэты няпросты перыяд) да людзей, якія знаходзяцца ў стацыянарах і не проста хварэюць з органамі дыхання. Не, да ўсіх звярнуцца. Таму што

ў апошні час мне паступае інфармацыя, што вось гэты псіхоз, асабліва каранавірусны, давёў да таго, што людзі ўжо апусцілі рукі. І ў бальніцах перасталі змагацца за сваё жыццё.

Міністр ведае, што такое, калі чалавек перастае змагацца за жыццё», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс17

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі9

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс17

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць