Здарэнні2121

Кранальная гісторыя: ізраільцянін дабіўся, каб яго 6-гадовага сына аднаго пасадзілі на рэйс «Белавія» ў Тэль-Авіў

Эмацыйны допіс грамадзяніна Ізраіля Ігара Рубіна ўсхваляваў беларускую медыяпрастору.

Калі сцісла: 6-гадовы сын Рубіна Даніэль жыве з мамай у Беларусі, перыядычна лятае да бацькі. Ігара Рубіна насцярожыў беларускі падыход да каранавіруса і ён набыў сыну квіток на рэйс Мінск — Тэль-Авіў.

Ігар Рубін з сынам

Далей пачаліся прыгоды. Цымус у тым, што 6-гадовы Даніэль, па словах бацькі, лятае адзін.

«Яму 6 гадоў, а з 5 гадоў ён лятае адзін. З суправаджэннем, якое садзіць дзіця ў самалёт і сустракае, — піша Рубін. — У суботу ў Бэн-Гурыёне (аэрапорт у Тэль-Авіве — «НН») прызямліўся самалёт з Нью-Ёрка, і людзі, якія прыляцелі, разышліся па хатах без якога-небудзь нагляду з боку Міністэрства аховы здароўя Ізраіля. Таму быў прыняты закон, які патрабуе ад кожнага жыхара, калі ён вяртаецца ў Ізраіль, быць на ізаляцыі ў гатэлі. У нядзелю я хацеў даведацца, як 6-гадовае дзіця сыдзе на самаізаляцыю самастойна».

Рубін звязаўся з дэпутатам Кнесета і прадстаўніком ізраільскага Мінабароны. Тыя паабяцалі дапамагчы ў вырашэнні сітуацыі і запэўнілі: дзіцяці дазволяць прыляцець у Тэль-Авіў. 

Але ж у Мінску, па словах Рубіна, пачаліся праблемы.

«Палёт у Ізраіль павінен быў адбыцца ў 19:10. Паколькі дзіця ляціць адно, суправаджаючы забірае яго з зоны рэгістрацыі як толькі пачынаецца пасадка, прыкладна за 30-45 хвілін да ўзлёту. Маці Даніэля падыходзіць з ім да стойкі рэгістрацыі і атрымлівае адказ ад прадстаўніка «Белавія», што дзіця не зможа сесці на рэйс, паколькі ў Ізраілі дзейнічае новая дырэктыва аб знаходжанні ў гатэлях ўсіх, хто прылятае у краіну, і авіякампанія не будзе несці адказнасць за такую ​​сітуацыю з дзіцем. Яна тлумачыць ім, што праблема вырашана і ў Ізраілі ведаюць пра сітуацыю, больш за тое, усё было вырашана на самым высокім дзяржаўным узроўні. Яны па-ранейшаму адмаўляюцца браць дзіця ў самалёт, смеючыся ў твар і заяўляючы, што ніхто ім не дапаможа, нават генеральны дырэктар «Белавія».

Маці Даніэля бяжыць да генеральнага дырэктара аэрапорта і атрымлівае той жа адмоўны адказ.

18:45. Усе пасажыры ў самалёце чакаюць ўзлёту. Маці Даніэля тэлефануе мне і кажа, дзіця не ляціць».

Пасля Рубін зноў звязаўся з дэпутатам, які абяцаў дапамагчы, растлумачыў сітуацыю. Той звязаўся з паслом Ізраіля ў Беларусі, пасол пазваніў гендырэктару «Белавія». У выніку рэйс затрымалі, але дзіця пасадзілі на борт, яшчэ і ў бізнэс-клас. Цяпер Даніэль у Ізраілі: у каранціне разам з бацькам.

Гісторыя пракацілася па сацсетках з простай высновай: Ізраіль, маўляў, вось як клапоціцца пра сваіх, а беларускі падыход стандартна бесчалавечны.

У адказ пасольства Беларусі ў Ізраілі апублікавала прэс-рэліз у абарону беларускай авіякампаніі.

«Мы здзіўлены аднабаковай падачай у СМІ інфармацыі аб тым, што адбылося. Адзначаем, што авіякампанія «Белавія» заслугоўвае не крытыкі, а слоў падзякі за тое, што ў наш няпросты час толькі адным рэйсам 12 красавіка даставіла дадому 118 грамадзян Ізраіля, прычым не толькі з Беларусі, але і тых, якія прыбылі ў Мінск для транзіту з розных куткоў зямнога шара, уключаючы Новую Зеландыю, — адзначаецца ў прэс-рэлізе. — Хацелі б асабліва адзначыць, што хлопчыку, які ляцеў без суправаджэння дарослых, была нададзена асаблівая ўвага: ён быў пераведзены ў бізнэс-клас, а сцюардэсы рэйса ўзялі яго пад сваю матчыну апеку.

Мы разумеем бацькаўскія пачуцці І. Рубіна, аднак шчыра здзіўленыя таму, што сярод яго падзяк на адрас паважаных членаў ізраільскага ўрада не знайшлося нават аднаго цёплага словы ў адрас экіпажа паветранага судна «Белавія», якія паставіліся да яго дзіцяці проста і па-чалавечы цёпла.

Беларускі бок, у тым ліку кіраўніцтва і персанал «Белавія», шчыра рады таму, што хлопчык спакойна дабраўся да дому і правядзе свой каранцін у сям'і разам з бацькам. А словы спадара Рубіна пра «краіну, якая не ведае цану чалавечай душы» хай застануцца на ягоным сумленні». 

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі2

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам2

Топавага кітайскага генерала вінавацяць у перадачы ядзерных сакрэтаў ЗША3

Маргарыта Сіманьян упершыню пасля хіміятэрапіі паказала сябе без парыка9

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука2

Генадзь Коршунаў стварыў новую даследчую ініцыятыву — Беларуская сацыялагічная група3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы76

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць