Грамадства22

У Асіповічах успышка пнеўманіі — дактары

Фота: Уладзь Грыдзін, «Радыё Свабода».

Хваробу зафіксавалі ў 45 пацыентаў раённай бальніцы. Яны чакаюць вынікаў тэстаў на каранавірус. Пра гэта паведамілі «Свабодзе» крыніцы з мэдычнага асяродзьдзя.

Хворых зь цяжкой сымптаматыкай вывезьлі ў Магілёўскую інфэкцыйную бальніцу ды бальніцу № 1, якая перапрафіляваная на час пандэміі ў інфэкцыйны шпіталь.

Крыніцы: Жыхары Асіповічаў заразіліся ў Менску, куды езьдзяць на працу

Мэдыкі кажуць, што 20 красавіка на распараджэньне старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Леаніда Зайца ў Асіповічы выяжджала брыгада магілёўскіх лекараў. Яны меліся вызначыць ступень небясьпекі распаўсюджваньня каранавірусу. Паводле іх, у раённым шпіталі праца арганізаваная на належным узроўні.

Паводле міністра аховы здароўя Ўладзімера Караніка, на 16 красавіка ў Асіповічах выявілі 32 выпадкі заражэньня COVID-19. Дванаццаць зь іх — у мэдычных работнікаў (вірус завёз адзін з мэдыкаў, які езьдзіў за межы гораду).

Крыніцы казалі Свабодзе, што каранавірус у райцэнтры завозны. Пацыенты заразіліся ў Менску, куды езьдзяць на працу.

«Пасьля таго як мэдыкі заразіліся, ім выдалі рэсьпіратары»

З мэдычнага ж асяродзьдзя «Свабодзе» вядома, што «некаторыя дактары» даведаліся пра заражэньне, калі вырашылі самі праверыць свае кантакты 1 узроўню і тэсты далі станоўчыя вынікі. Сымптомаў хваробы ў іх не было. Мэдыкі кажуць, што прычынай заражэньня стала адсутнасьць сродкаў аховы. Пасьля гэтага ўсім выдалі рэсьпіратары. Цяпер асіповіцкія мэдыкі маюць усё неабходнае, каб засьцерагчыся ад каранавірусу.

Гаварыць адкрыта пра сытуацыю ў бальніцы лекары не наважваюцца, бо баяцца ціску з боку начальства. У прыватных гутарках кажуць, што мясцовая інфэкцыёнка «забітая кантактнікамі» і што дзіцячае аддзяленьне перапрафіляванае пад заражаных.

Што кажуць чыноўнікі

Галоўны ўрач Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Павал Шаціла пытаньні пра сытуацыю з заражэньнем мэдыкаў папрасіў адрасаваць у Магілёўскае абласное ўпраўленьне аховы здароўя. Адмовіліся паведамляць статыстыку хворых на COVID-19 і ў Асіповіцкім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі. Там таксама параілі зьвяртацца ў Магілёў.

На момант выхаду публікацыі не ўдалося атрымаць камэнтар у Магілёўскім абласным упраўленьні аховы здароўя.

Апошні раз там паведамлялі статыстыку заражэньня каранавірусам па раёнах 9 красавіка. Тады каранавірус пацьвердзілі ў Бабруйску, Кіраўску, Крычаве, Магілёве, Асіповічах і Шклове.

20 красавіка начальнік упраўленьня Аляксандар Старавойтаў казаў, што сытуацыя з каранавіруснай інфэкцыяй на Магілёўшчыне стабільная. Паводле яго, пяцёра пацыентаў паправіліся і выпісаныя з бальніц, але памалу дадаюцца новыя захварэлыя. Колькі іх, ён не назваў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута расказаў пра агледзіны Някляева ў 2010 годзе3

Закрылася ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца»15

Папулярны італьянскі востраў абмяжоўвае памер турыстычных груп3

Зяленскі патлумачыў, чаму Украіна б'е па энергетычных цэлях у Расіі1

Сяброўка Віктара Лукашэнкі рыхтуецца адкрыць трэцяе бістро ў Мінску2

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?4

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай42

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем2

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць