У найбліжэйшыя дні пачнецца будаўніцтва газаправода Baltic Pipe, паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Паводле яго слоў, згаданая інвестыцыя — важны крок на шляху да поўнай дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу ад расійскай сыравіны, паведамляе Польскае радыё.
Па трубаправодзе Baltic Pipe «блакітнае паліва» будзе пастаўляцца з нарвежскага шэльфа ў Данію і далей — у Польшчу.
30 красавіка польскі аператар Gaz-System падпісаў кантракт на рэалізацыю згаданай інвестыцыі з італьянскай фірмай Saipem Limited.
Плануецца, што газаправод Baltic Pipe будзе ўведзены ў эксплуатацыю 1 кастрычніка 2022 года.
Труба Baltic Pipe павінна злучыць газавыя сеткі Нарвегіі, Даніі і Польшчы. Бюджэт кантракта, падпісанага з італьянскім канцэрнам, складае 280 млн еўра.
-
«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну
-
Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі
-
Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія
Каментары