Грамадства11

У новым дэкрэце прапісалі, якая гуманітарная дапамога будзе вызваляцца ад выплаты падаткаў

Аляксандр Лукашэнка 25 мая падпісаў дэкрэт нумар 3 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе».

Фота Надзеі Бужан

У дакуменце замацаваны асноўныя патрабаванні да парадку рэгістрацыі, падаткаабкладання і выкарыстання адпаведнай дапамогі.

Максімальна канкрэтна вызначаны мэты, на якія яна можа быць выкарыстана: аказанне медыцынскай дапамогі і сацыяльнай дапамогі, развіццё бібліятэчнай і музейнай справы, забеспячэнне спартыўным абсталяваннем і іншыя сацыяльна значныя мэты. Дапамога, якая паступае на гэтыя мэты, будзе вызваляцца ад падаткаабкладання па рашэнні кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі. Магчымасць выкарыстання дапамогі на іншыя мэты будзе вызначацца спецыяльна створанай міжведамаснай камісіяй з адначасовым прыняццем рашэння аб прадастаўленні падатковых ільгот.

Пры гэтым ад падаткаабкладання будзе вызваляцца не толькі дапамога, але і тавары (работы, паслугі), што набываюцца (выконваюцца, аказваюцца) на тэрыторыі краіны за кошт сродкаў такой дапамогі.

За вызваленнем ад падаткаў, збораў (пошлін) змогуць звярнуцца любыя фізічныя асобы — атрымальнікі дапамогі. У выпадку калі дапамога не вызваляецца ад падаткаў, збораў (пошлін), з яе атрымальнікаў — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — будзе брацца плата за рэгістрацыю ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі ў памеры 0,5 працэнта ад сумы (кошту) такой дапамогі.

Усе працэдурныя пытанні паступлення дапамогі, яе рэгістрацыі і ўліку будуць урэгуляваны ўрадам сумесна з кіраўніцтвам справамі прэзідэнта Беларусі, Нацыянальным банкам і іншымі зацікаўленымі на падзаконным узроўні. Пры гэтым у адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы ўсе бюракратычныя працэдуры па рэгістрацыі дапамогі будуць зведзены да мінімуму.

Новы дэкрэт прызнае страціўшым сілу дэкрэт ад 31 жніўня 2015 года нумар 5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» і ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild14

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць