Невядомыя двойчы за тыдзень апаганілі помнік Тадэвушу Касцюшку, паведамляе «Польскае радыё». Вандалы чорнай фарбай напісалі на пастаменце адзін з лозунгаў пратэстаў у ЗША «Black Lives Matter. Still» (па-бел. «Чорнае жыццё мае значэнне. Усё яшчэ»):

«Помнік ужо чысцяць. Аднак гэта другі такі інцыдэнт цягам апошняга тыдня. Вядома, аб гэтым здарэнні праінфармаваныя сталічныя паліцыянты з мэтай знайсці выканаўцаў гэтага ўчынку, — сказала прэс-сакратар Ратушы Варшавы Караліна Галэцка.
Стваральнікі надпісу спасылаюцца на апаганьванне мемарыяла-блізнюка Тадэвуша Касцюшкі ў Вашынгтоне. У панядзелак, 1 чэрвеня, пасля смерці чарнаскурага Джорджа Флойда помнік таксама быў пашкоджаны.
Каментары