Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тысяч беларусаў. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Сычова.
— Усяго ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі штогод выконваюць у сярэднім каля 38 тыс. генетычных аналізаў. Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва паслугі генетычнага тэсціравання (68% ад агульнага аб’ёму) па напрамках «медыцынская генетыка» і «генетыка спорту», — адзначыла Сычова.

Супрацоўнікі інстытута распрацавалі метады геннай дыягностыкі па 19 сацыяльна-значных захворваннях, у тым ліку такіх распаўсюджаных, як сардэчна-сасудзістыя, дыябет, астэапароз. ДНК-тэсціраванне па вызначэнні рызыкі невыношвання цяжарнасці, звязанай са спадчыннай тромбафіліяй, выканана для 13 099 жанчын. Паводле апытання адной тысячы беларусак з устаноўленымі генетычнымі прычынамі такой паталогіі, пасля адпаведнага лячэння 86,6% паспяхова нарадзілі.
-
Пасля шасці гадоў зняволення выйшаў на свабоду пінскі палітвязень Ігар Салавей
-
Пратасевіч адказаў Статкевічу і НН: Маё сумленне чыстае. А пра трусы маёй абранніцы прачытаюць больш, чым пра ўсемагчымыя Каардынацыйныя рады
-
Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары