Выбары-20207676

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі: 50% подпісаў мы сабралі па месцы жыхарства людзей

Фота Вольгі Шукайла 

Пра гэта Міхаіл Орда заявіў у каментары Tut.by. Кіраўнік ініцыятыўнай групы тлумачыць: подпісы збіралі не толькі на дзяржаўных, але і на прыватных прадпрыемствах.

«Што тычыцца прадпрыемстваў, то гэта і прыватныя, і дзяржаўныя арганізацыі. Але тут некалькі няправільна казаць пра «абыход прадпрыемстваў». Зборам подпісаў там, як правіла, займаюцца самі работнікі гэтых прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у нашу ініцыятыўную групу. Пры гэтым мы арыентавалі членаў нашай групы, што сёння, улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, трэба старацца, каб не было збору людзей.

Члены нашай групы падчас абеду, да і пасля працы прапануюць калегам паставіць подпіс за вылучэнне нашага кандыдата.

Па месцы жыхарства подпісы збіраем таксама практычна ва ўсіх рэгіёнах. У цэлым больш за 50% подпісаў мы сабралі менавіта па месцы жыхарства людзей.

— Вы сабралі «каля 1 мільёна подпісаў» (Орда адказваў да таго, як Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўжо сабраў 1,5 мільёна). Колькі з іх у Мінску?

— Улічваючы, што ў сталіцы сёння пражывае досыць вялікая колькасць людзей, то і подпісаў тут за вылучэнне нашага кандыдата сабрана шмат. Але ведаеце, напэўна, няправільна будзе дзяліць — Мінск, раёны, вёскі і гэтак далей. Пры выбарах прэзідэнта ўся краіна — гэта, вобразна кажучы, адна выбарчая акруга. І кожны грамадзянін, незалежна ад месца жыхарства, мае права падпісацца за вылучэння свайго кандыдата. Прычым галасы ва ўсіх жыхароў, скажам так, аднолькавыя па вазе — няхай гэта будзе ў Мінску, у вёсцы на Палессі або чалавека, які пражывае на хутары. Таму не бачу сэнсу падзяляць і супрацьпастаўляць лічбы, - адзначыў Міхаіл Орда.

Падчас першага пікета за дзеючага прэзідэнта ў Менску Міхаіл Орда адзначыў, што пікеты ў хуткім часе будуць стаяць усюды — у людзей, якія хочуць пакінуць подпіс, ёсць запыт.

Каментары76

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе найбольш складана знайсці працу ў Беларусі2

Ландсбергіс пра рашэнне перадаць ахову Ціханоўскай паліцыі: Гэта выгадна Лукашэнку11

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант44

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе1

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць