Свет66

Калі Беларусь была б у ЕС, атрымала б 8 мільярдаў еўра. Краіны ЕС дамовіліся пра бюджэт і суму субсідый 

Дзяржавы Еўрапейскага Саюза дамовіліся аб памеры пакета дапамогі па аднаўленні эканомікі краін, пацярпелых ад каранавіруса. Выдзелена павінна быць не 500 мільярдаў еўра, як патрабавалі Германія і Францыя, а 390 мільярдаў, паведамілі еўрапейскія дыпламаты ўвечары ў панядзелак, 20 ліпеня, у чацвёрты дзень саміту Еўрасаюза, які працягваецца ў Бруселі, піша dw.com.

Тым не менш, і гэта вялізная сума. Калі б Беларусь была ў ЕС, як нашы суседзі, наша краіна магла б разлічваць у рамках гэтай праграмы прыкладна на 8 мільярдаў еўра толькі субсідый. Акрамя таго, праграма прадугледжвае крэдытаванне. Беларусь магла б разлічваць на 7 млрд еўра танных крэдытаў.

За скарачэнне сумы субсідый, якія не падлягаюць вяртанню, выступалі «бюджэтныя кансерватары» — Аўстрыя, Данія, Нідэрланды, Фінляндыя і Швецыя. Першапачаткова яны настойвалі на прадастаўленні толькі крэдытаў, а не субсідый, каб схіліць такія краіны, як Італія, да больш смелай палітыкі рэформаў.

Асаблівай крытыкі планы дапамогі зазналі ў тым ліку і таму, што ЕС упершыню хоча ў вялікім аб'ёме ўзяць на сябе сумесныя даўгавыя абавязальніцтвы для праграмы інвестыцый і стымулявання эканомікі.

Надзвычайны саміт Еўрасаюза доўжыўся з пятніцы, 17 ліпеня, хоць першапачаткова быў запланаваны толькі на два дні. Лідары 27 краін павінны былі таксама дамовіцца аб доўгатэрміновым бюджэце ЕС на 2021—2027 гады.

Агульны аб'ём зацверджанага на саміце сямігадовага бюджэтнага плана ЕС і Фонду аднаўлення эканомікі Еўразвязу складаюць €1,824 трлн — гэта ўдвая больш за папярэдні сямігадовы бюджэт 2014—2020, € 959 млрд.

Да 30% усіх бюджэтных выдаткаў ЕС пойдуць на развіццё «чыстых» экалагічных праектаў.

Каментары6

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць