Меркаванні1414

Ганна Севярынец: Мае знаёмыя з выбарчых камісій проста збіраюцца лічыць па праўдзе

Некалькі апошніх тыдняў я ўважліва вывучала спісы выбарчых камісій, шукала там знаёмых, некаторых — знайшла, з некаторымі паразмаўляла — спакойна, па-чалавечы, без лозунгаў і пагроз, проста як з людзьмі. Да гэтага цяперашняга вывучэння дадаліся і ранейшыя мае назіранні, гутаркі і высновы, дык што я маю сказаць ад імя чалавека, які жыве ў маленькім гарадку.

Фота Надзеі Бужан

Ва ўсе папярэднія выбарчыя кампаніі, кажуць мне мае суразмоўцы, у невялікіх і нават у некаторых абласных гарадах нават і фальсіфікаваць асабліва не было чаго. Ну так, явачку падцягнуць, працэнт зрабіць вышэйшым. Большасць сапраўды галасавала за дзеючага прэзідэнта альбо не прыходзіла на ўчасткі. То-бок ніхто з маіх суразмоўцаў не лічыць, што рабіў нейкае асаблівае злачынства.

Тут я павінна даць невялікае тлумачэнне. Думаю, вы і самі ведаеце: наша дзяржава ўся пабудаваная на фальсіфікацыях. Асабліва — адукацыя і медыцына. Фальсіфікацыі, ад падробкі подпісаў да падробкі паказчыкаў, гэта паўсядзённая практыка дзяржаўнай установы. Падрабляецца для папер усё, бо па-іншаму не можна існаваць, ну тупа не можна. Набраць дзяцей на факультатывы, выканаць КТП, прыняць выпускны экзамен, і тут справа не ў карупцыйных схемах, а ў вялікай колькасці нарматыўных актаў, якія супярэчаць логіцы жыцця, але патрабуюць ад устаноў пэўных лічбаў. Таму фальсіфікацыі для бюджэтнікаў — справа абсалютна звыклая, і не ўспрымаецца злачынствам, пакуль не пераходзіць нейкіх пэўных межаў. Прыкладам, можна сфальсіфікаваць экзаменацыйную адзнаку вучню з «васьмёркі» на «дзявятку», тут і рука не здрыганецца. Але. Я не бачыла ніводнага разу, каб тройка, прыкладам, ператваралася ў «сямёрку». Гэта — тая самая мяжа.

Цяпер, кажуць мне мае суразмоўцы, усё па-іншаму. У людзей сем'і, сваякі, знаёмыя, дый яны самі — у большасці сваёй супраць рэжыму, гэта ўсім відавочна. Цяпер кожны з іх разумее, што трэба будзе здзяйсняць злачынства, і нічым гэта не прыкрыеш і не апраўдаеш. Можа, вы і не паверыце, але большасць маіх суразмоўцаў проста збіраюцца лічыць па праўдзе. Яны і раней так рабілі. Проста праўда была іншай.

Двое з тых, з кім я размаўляла, замяніліся: у межах адной школы проста мяняецца адзін чалавек на іншага. Прычым не заўсёды гэта блага (падрабязней не пішу).

І яшчэ. Абсалютная большасць тых маіх знаёмцаў, якіх я пабачыла ў спісах, — людзі па сваім характары выразна баязлівыя. На іх вельмі лёгка націснуць, іх проста напалохаць, яны не ўпэўненыя ў сваіх рашэннях. Але. Баязлівы чалавек — ён жа не перабірае: тут я баюся, а тут не баюся. Ён баіцца ўсяго, што мацнейшае за іншае. Будзе моцным кіраўніцтва — ён будзе баяцца кіраўніцтва. Будзе моцным грамадства — ён будзе баяцца грамадства.

Дык я б не стала скідваць з рахункаў тое, што ў самы важны момант у выбарчых камісіях нешта «шчоўкне».

Каментары14

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць