Здарэнні11

Жыхар Магілёва пасяліўся ў чужым гаражы і распрадаваў адтуль рэчы

У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС з заявай звярнуўся 88-гадовы жыхар горада, які распавёў, што невядомы чалавек на працягу ліпеня выносіў маёмасць з яго гаража, размешчанага ў адным з блокаў па вуліцы Крупскай, паведамляе абласная міліцыя.

Пенсіянер пералічыў выкрадзенае за гэты час: рухавік з каробкай перадач, камплекты колаў, бампер ад аўтамабіля, металічныя вароты. Агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 1870 рублёў, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС па падазрэнні ў датычнасці да названых падзей затрымалі 52-гадовага жыхара горада, які нагледзеў чужы гараж для асабістых патрэб.

Ён зрэзаў два навясныя замкі і пасяліўся ўсярэдзіне не прыналежнага яму памяшкання. Пасля, асмялеўшы, мужчына стаў запрашаць туды сваіх прыяцеляў, з якімі яны разам і распівалі спіртныя напоі, і засталіся начаваць. Калі праз тыдзень злачыннага правядзення часу ўладальнік гаража так і не з’явіўся, зламыснік стаў распрадаваць чужую маёмасць, а пасля нацэліўся на аўтамабіль, які стаяў там жа. Аднак ён паспеў толькі зняць з машыны рухавік — шакаваны ўладальнік гаража ўсё ж такі прыйшоў і выявіў, у што ператварылася прыналежнае яму памяшканне. Ён адразу ж выклікаў праваахоўнікаў. Удалося высветліць, што ў планах у гаражнага «захопніка» быў нават яго продаж — на гэтай здзелцы ён таксама планаваў зарабіць грошы, якія пасля выдаткаваў бы на спіртныя напоі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»78

У Жлобінскім раёне кіроўца збіў насмерць 17‑гадовага падлетка і ўцёк з месца ДТЗ2

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў6

У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна2

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»5

У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы1

Расія атакавала Кіеў балістыкай, на Запарожжа скінулі авіябомбы2

У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль2

У Падмаскоўі дагарае самы вялікі лагістычны цэнтр Wildberries12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць