Назіральнікі ад Расіі на выбарах у Беларусі будуць працаваць у складзе місіі ад краін СНД. Пытанні ўзаемадзеяння расійскіх дыпламатаў з назіральнікамі ад Расіі амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў напярэдадні абмеркаваў са старшынём Выканаўчага камітэта-выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, піша Tut.by.
Нагадаем, раней кіраўнік ЦВК Расіі Эла Памфілава заявіла, што Цэнтрвыбаркам не атрымліваў афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег для ўдзелу ў назіранні за выбарамі прэзідэнта і прыняў рашэнне не накіроўваць у Беларусь сваіх назіральнікаў.
Як патлумачылі TUT.BY у пасольстве Расіі ў Беларусі, гаворка ішла выключна пра назіральнікаў ад ЦВК Расіі. Назіральнікі ад Расіі ў складзе місіі СНД, як і планавалася раней, працаваць на выбарах у Беларусі будуць.
У ЦВК Беларусі ўжо патлумачылі, чаму не запрасілі назіральнікаў з ЦВК іншых краінаў: з-за немагчымасці забяспечыць калегам бяспеку ва ўмовах пандэміі каранавіруса.
Каментары