«Яна ў бадзёрым настроі»: міністр замежных спраў Літвы пагутарыў з Ціханоўскай
«Пагаварыў са Святланай Ціханоўскай. Яна ў бадзёрым настроі. Яна выкажацца неўзабаве», - напісаў Лінас Лінкявічус у твітары.
Нагадаем, што Святлана Ціханоўская пакінула Беларусь у ноч на аўторак і пераехала ў Літву. Верагодна, гэта было зроблена пад ціскам. Перад гэтым яны запісала два відэа, на адным яна чытае тэкст па паперцы, дзе заклікае беларусаў адмовіцца ад пратэстаў.
Паведамляецца, што відэа, магчыма, было запісана ў кабінеце Ярмошынай.
Афіцыйная Вільня ўжо заявіла, што гатовая даць прытулак Ціханоўскай і іншым апазіцыйным палітыкам у выпадку неабходнасці.
У Святланы гадавая віза, жыллё, прадастаўленае ўрадам, а таксама ахова.
Кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі напярэдадні пакінула тэрыторыю рэспублікі і цяпер знаходзіцца ў літоўскай сталіцы.
Каментары