Грамадства22

Што адбываецца, калі трапляеш у аўтазак

Рэдактар By.tribuna.com Максім Беразінскі, вызвалены сёння, расказаў НН, што было з ім пасля затрымання.

Максім Беразінскі

Машыну, у якой ён ехаў з сябрамі, каля 20-й гадзіны ўчора спыніла ДАІ на выездзе з плошчы Незалежнасці, насупраць Педагагічнага ўніверсітэта.

«У мяне на аўто быў сцяжок. Даішнік пачаў складаць пратакол за тое, што я сігналіў. Хоць у мяне даўно не працуе сігнал у машыне, — кажа Беразінскі.

— Пасля пад'ехаў сіні бусік з амапам і нас усіх загрузілі туды. Машына так і засталася стаяць. Пасля з бусіка перавялі ў аўтазак і гадзіны дзве мы стаялі ў аўтазаку на Нямізе. Гэта быў аўтазак са «стаканамі», мы ў «стакане» былі ўдвох — мякка кажучы, было цеснавата.

Пасля аўтазак паехаў у Ленінскі РУУС.

Па дарозе загрузілі яшчэ веласіпедыста, які проста ехаў па веласіпеднай дарожцы. Пасля схапілі яшчэ рабочых ці то з Кобрына, ці то з Пінска — чалавек сем цесляроў. Яны робяць рамонт у будынку на вуліцы Маркса і вярталіся да сябе ў інтэрнат з сумкамі.

У іх у сумках былі пажыткі, у тым ліку нажы, кілбасу рэзаць. Дык амапаўцы крычалі: «Мы вам зараз гэтыя нажы ў ж… засунем!»

Пабілі трохі ў аўтазаку. Прыгаворвалі: «Вы хацелі краіну для жыцця? Вось вам краіна для жыцця! Колькі вам заплацілі?» Амапаўцы ўпэўненыя, што акцыі праплачаныя, што іх каардынуюць з-за мяжы і г.д.

Прывезлі ў РУУС, пабілі трохі там. Паставілі да сценкі ў двары. Пасля перавялі ў аўтамабільны гараж. Усяго ў Ленінскі, з размоў міліцыянтаў, за ноч прывезлі 110 чалавек.

Частку забрала «хуткая» — былі людзі з чэрапна-мазгавымі траўмамі, параненыя гумовымі кулямі.

Па факце засталося каля 80 чалавек.

Мы ўсю ноч стаялі на нагах у гаражы. У нашым аддзяленні ахоўвала міліцыя, дык хоць вадзілі ў прыбіральню і дазвалялі прысесці на бетонную падлогу. Суседняе аддзяленне ахоўваў амап, там, казалі, не дазвалялі нічога.

Пятнаццаць гадзін мы прастаялі на нагах.

Сёння ўсіх загрузілі ў тры аўтазакі і павезлі на Акрэсціна. Пяць чалавек адпусцілі а 13.30, у тым ліку мяне. Мае таварышы атрымалі суткі, я — павестку ў суд без даты.

Дзе цяпер мая машына — невядома», — расказаў Беразінскі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць