Грамадства

Двух валанцёраў штаба Бабарыкі адпусцілі

Двух валанцёраў штаба Віктара Бабарыкі Арцёма Панасюка і Дзмітрыя Нагайчанку і двух валанцёраў штаба Ціханоўскага Алега Маісеенку і Антона Сташэўскага вызвалілі з СІЗА № 1 без прад'яўлення абвінавачванняў, паведамляе Tut.by

Арцём Панасюк быў затрыманы напярэдадні выбараў па падазрэнні ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў. Адвакат валанцёра Дзмітрый Лаеўскі аспрэчыў выстаўленае падазрэнне, заявіўшы хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу. Панасюка адпусцілі 18 жніўня без прад'яўлення абвінавачвання, піша Tut.by

Паводле інфармацыі юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака Дзмітрый Нагайчанка таксама адпушчаны напярэдадні без прад'яўлення абвінавачванняў.

Алега Маісеенку і Антона Сташэўскага затрымалі 8 жніўня. Іх выклікалі ў ГУБАЗіК і пасля гэтага інфармацыі пра іх месцазнаходжанне не было.

Ахоўнікаў-валанцёраў адпусцілі 18 жніўня, праз 10 сутак пасля затрымання, абодвух без прад'яўлення абвінавачвання. Алег Маісеенка знаходзіцца ў статусе падазраванага ў рамках крымінальнай справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў18

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

Пад Маларытай адкрылі карчму з партрэтамі Лукашэнкі і Пуціна і дыскатэкамі да ночы14

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў18

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць