Грамадства22

Аўтамабіль актывіста Леаніда Кулакова выстаўляюць на аўкцыён за штрафы

Радыё Свабода

Паводле актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова, ягоны аўтамабіль арыштавалі і праз 10 дзён выставяць на аўкцыён за нявыплачаныя штрафы, паведамляе Радыё Свабода.

«Сёньня да мяне прыйшоў судовы выканаўца зь Першамайскага раёну, апісаў аўтамабіль і сказаў, што гэта канчатковае рашэньне: праз 10 дзён аўтамабіль выставяць на аўкцыён. На мне «вісіць» штрафаў на 150 базавых велічынь. Выканаўцу пасьпеў адказаць, каб пазначылі, што маю машыну адабралі за штрафы, прызначаныя за акцыі пратэсту. А гэта значыць, што новаму ўласьніку майго аўтамабіля давядзецца яго вярнуць, калі ўлада зьменіцца», — расказаў карэспандэнту Свабоды Леанід Кулакоў.

Леанід Кулакоў — былы таксіст, актывіст «Эўрапейскай Беларусі», удзельнік абароны Курапатаў і пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим». Першы раз у Кулакова апісалі ягоны «Фольксваген» яшчэ ў 2017 годзе, пасьля ўдзелу ў мітынгах пратэсту недармаедаў, потым яго абмяжоўвалі ў правах на абыходжаньне аўтамабілем. Некалькі разоў Леаніду Кулакову ўдавалася выплаціць накладзеныя на яго штрафы і аднавіць працу таксістам, але яго зноў затрымлівалі і штрафавалі. Напярэдадні выбараў 9 жніўня Леаніда Кулакова чарговы раз затрымалі, ён адбыў 10 дзён у ізалятары на Акрэсьціна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы3

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца1

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым3

Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА3

Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць