Інтэрнэт і СМІ77

Будкін абураны закрыццём праграмы на «Белсаце»: Мы героі, а з намі па-скоцку. Кіраўніцтва: Бюджэт не гумавы

Музычны прадзюсар і вядучы Сяргей Будкін напісаў у фэйсбуку поўны роспачы допіс аб тым, што тэлеканал «Белсат» закрывае перадачу Belsat Music Live. Праграма выходзіла ў эфір ад пачатку 2017 года, была зацверджаная і на новы сезон, які пачынаецца ў верасні.

Сяргей Будкін, фота Надзеі Бужан

«Мяне і маю каманду, якая робіць Belsat Music Live, кінулі! — эмацыйна пачынае пост Будкін. — 19 верасня павінна выйсці першая ў новым сезоне праграма з этна-трыа «Троіца», якую мы знялі на руінах храма ў Беразаўцы пад Карэлічамі. Магчыма, яна стане апошняй у гісторыі BML. Рашэнне пра закрыццё нашай праграмы было раптоўна прынятае напрыканцы жніўня ў той момант, калі ўжо быў запушчаны працэс вытворчасці некалькіх праграмаў.

Нягледзячы на раней дасягнутую дамоўленасць на запуск сезона і на тое, што праграма ўжо была запланаваная ў сетцы вяшчання. Без тлумачэнняў і выбачэнняў. Дырэктарка канала, якая аднаасобна прыняла гэтае рашэнне, з намі размаўляць не пажадала, прасіла перадаць праз трэціх асобаў, што не будзе чуць ніякіх аргументаў. На маё тэлефанаванне яна адказала, што нічога не ведае, а пазней напісала, што «няма такога права чалавека, як прадукцыя праграмы на «Белсаце» і што званкі і скандалы не дапамогуць».

«На кампрамісную прапанову, агучаную 28 жніўня, захаваць праграму з выхадам 1 раз на месяц я адказу дагэтуль не атрымаў», — адзначае Будкін. Ён адзначае, што вырашыць пытанне кулуарна не атрымалася, таму вырашыў напісаць пост.

Дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская пісьмова патлумачыла для «Нашай Нівы» пазіцыю тэлеканала: «У сувязі з падзеямі гэтага лета (мабыць, маюцца на ўвазе прэзідэнцкія выбары і пратэсты пасля іх — НН) і неабходнасцю прадастаўлення сродкаў на журналісцкую інфармацыйную службу бягучых падзей, мы былі вымушаны ўнесці змены ў восеньскі графік вяшчання. Некалькі перыядычных праграм былі прыпыненыя альбо спыненыя, некаторыя з іх будуць пераробленыя. Мы павялічылі сродкі на іншыя праграмы, якія ў цяперашні час асабліва цікавяць людзей. На жаль, бюджэт не гумавы».

Тым не менш Рамашэўская сцвярджае, што «Белсат» па-ранейшаму адкрыты для супрацы з беларускімі музыкамі: «Мы прапанавалі Сяргею Будкіну падрыхтаваць кліпы для пэўных артыстаў і выканаць іншыя задачы, напрыклад, падрыхтаваць навагодні канцэрт і шоу. На жаль, як я бачу, ён іх не прыняў, і яго спосаб займацца прафесійнымі пытаннямі, мякка кажучы, незвычайны», — адзначае дырэктарка «Белсата».

Сам Сяргей Будкін кажа, што спыняе супрацоўніцтва з каналам.

«Прапанову, перададзеную праз трэціх асобаў, я не магу ўспрымаць сур'ёзна і лічу яе спробай сысці ад адказнасці. Маю праграму, неглядзячы на дамоўленасць, скасавалі, калі было зроблена 50% працы.

Лічу, што далейшы дыялог магчымы, толькі калі мне і маёй камандзе будуць прынесеныя выбачэнні за такое стаўленне да тых, хто фармаваў імідж канала цягам пяці год», — сказаў прадзюсар у каментары «НН».

Сяргей Будкін на здымках перадачы. Фота з facebook.com

Belsat Music Live — гэта перадача, у якую штотыдзень запрашаўся нехта з беларускіх музыкаў. Рабілася гутарка са спевакамі, а пасля музыкі выконвалі свае хіты.

У вытворчасці праграмы прымалі ўдзел каля 20 чалавек. Праз BML прайшлі больш за сотню музыкаў.

Стваральнікі перадачы кажуць, што рабілі яе за невялікія грошы, нашмат меншыя, чым аналагічныя шоу у Расіі ці Украіне. Канкрэтную суму не называюць. Кажуць, што для эканоміі здымалі блокамі па 6-7 перадач. Гэта займала па два дні з невялікімі перапынкамі на сон.

«Мы героі, а з намі па-скоцку», — падсумоўвае Сяргей Будкін.

Чытайце таксама: «Любы артыст, які займаецца сабой, даходзіць да таго, што варта спяваць па-беларуску» — вялікая гутарка з Сяргеем Будкіным

Каментары7

Цяпер чытаюць

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Усе навіны →
Усе навіны

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць