Улада

Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне

Першыя іспыты — тэст па беларускай мове — пройдуць 15 чэрвеня. Завершыцца цэнтралізаванае тэставанне 1 ліпеня тэстам па хіміі.

4 траўня ў Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Згодна з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, рэгістрацыя будзе доўжыцца да 1 чэрвеня.

Абітурыенту неабходна прыбыць у пункт рэгістрацыі, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, а таксама дакумент аб унясенні платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Памер такой платы, як і летась, складае 10 тыс. беларускіх рублёў за адзін вучэбны прадмет.

Нагадаем, абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні не больш чым па трох прадметах: па беларускай або рускай мове (па выбары) і па двух прадметах у адпаведнасці з профілем (кірункам) спецыяльнасці.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў Мінадукацыі, сёлета цэнтралізаванае тэставанне пройдзе пазней, чым у мінулыя гады, што звязана з павелічэннем навучальнага года ў школах. Так, першыя іспыты — тэст па беларускай мове — пройдуць 15 чэрвеня. Завершыцца цэнтралізаванае тэставанне 1 ліпеня тэстам па хіміі.

Абітурыент, які не з’явіўся на цэнтралізаванае тэставанне па ўважлівых прычынах, можа прайсці яго ў рэзервовы дзень (6 ліпеня 2009 года), папярэдне зарэгістраваўшыся з 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў адным з пунктаў, якімі вызначаны: Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя Сухога, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, Беларуска‑Расійскі універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт.

Як паведамляў БелаПАН, у 2008 годзе ў ходзе цэнтралізаванага тэставання абітурыенты здалі больш за 457,2 тыс. тэстаў (больш за 511 тыс. — у 2007 годзе).

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?5

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць