Грамадства

Гісторык Анатоль Грыцкевіч: «3 ліпеня – гэта штучнае сьвята»

Сёньня ў Менску з нагоды афіцыйнага сьвята Дня Незалежнасьці адбыліся вайсковы парад і афіцыйнае моладзева-спартовае шэсьце. Прымаючы парад войскаў, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «ўзброеныя сілы Беларусі маюць усё неабходнае, каб пасьпяхова адбіць агрэсію супраць дзяржавы».

Кіраўнік Беларусі ў сваім выступе на парадзе войскаў Менскага гарнізону заявіў, што ў краіне пасьлядоўна рэалізоўваецца «свая мадэль разьвіцьця, заснаваная на ўзважаных, прадуманых пераўтварэньнях, з захаваньнем усяго лепшага, што мелася раней». Паводле Аляксандра Лукашэнкі, «эўрапейскі кантынэнт быў і застаецца найбольш мілітарызаваным у сьвеце», і ў гэтых умовах прымаюцца неабходныя меры для стварэньня эфэктыўнай сыстэмы нацыянальнай бясьпекі.

(Лукашэнка: ) «У гэты час узброеныя сілы, іншыя войскі і вайсковыя фармаваньні Беларусі маюць усё неабходнае, каб пасьпяхова адбіць агрэсію супраць нашай дзяржавы».

Кіраўнік Беларусі згадаў таксама вайсковыя вучэньні з удзелам Расеі «Шчыт Саюзу-2007». Ён заявіў, што на практыцы «пацьверджаная здольнасьць узброеных сілаў абедзьвюх дзяржаваў пасьпяхова выконваць задачы ў справе абароны нашага грамадзтва і Айчыны».

Падчас параду і шэсьця каля стэлы «Менск – горад-герой» выкарыстоўваліся лёзунгі мінулай выбарчай кампаніі. Да прыкладу, сябры БРСМ несьлі зялёныя балёнікі з надпісам «БРСМ – за моцную і квітнеючую Беларусь». Падчас прамой трансьляцыі на беларускіх тэлеканалах паказвалі кіраўніка Беларусі ў атачэньні дзяцей у нацыянальных строях, якія прынесьлі яму кветкі. Шэсьце спартоўцаў суправаджалася камэнтарамі пра посьпехі й дасягненьні. Шчасьлівую Беларусь мусілі таксама сымбалізаваць 90 шлюбных параў і шэсьце шматдзетных маці.

Ці слушна сумяшчаць Дзень Незалежнасьці Беларусі з днём вызваленьня Менску 3 ліпеня? Гісторык Анатоль Грыцкевіч лічыць сапраўдным Днём Незалежнасьці 25 сакавіка 1918 году, дзень абвяшчэньня БНР. А што да вызваленьня Беларусі, то, паводле спадара Грыцкевіча, яна была вызваленая 31 ліпеня. Таму тое, што сьвяткавалі сёньня, для гісторыка Анатоля Грыцкевіча ня ёсьць сьвятам.

(Грыцкевіч: ) «Я яго не адзначаю.Тое, што афіцыйныя ўлады вырашылі перанесьці Дзень Незалежнасьці, гэта якраз укладаецца ў тую ідэалягічную, прапагандысцкую ідэю, што ў нас гісторыя Беларусі пачынаецца зь Вялікай Айчыннай вайны – і толькі. Зразумела, што гэта штучнае сьвята, якое патрэбнае ўладзе для таго, каб яшчэ больш ідэалягічна ўзьдзейнічаць на людзей, у тым ліку на моладзь. І проста лішняя нагода для таго, каб паказаць, што яны стаяць ва ўладзе, што яны быццам бы з народам, і такое ідэалягічнае адзінства, якое калісьці абвяшчалася ў савецкі час. Усё гэта вельмі нагадвае былую савецкую прапаганду».

Даведка: Дзень Незалежнасьці адзначаецца 3 ліпеня штогод, пачынаючы з 1997 году. Рашэньне аб ўсталяваньні Дня Незалежнасьці 3 ліпеня было прынятае на лістападаўскім рэфэрэндуме ў 1996 годзе на прапанову Аляксандра Лукашэнкі. З 1991-га па 1996-ы год Дзень незалежнасьці адзначаўся 27 ліпеня, у гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларусі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве6

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве6

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць