
Змененая мера стрымання чатыром з пяці фігурантаў «справы «Белцяжмаша». Пад вартай застаўся кіраўнік дэвелаперскай кампаніі Ігар Анішчанка. Пра гэта TUT.BY паведаміла інфармаваная крыніца.
«Чацвёра чалавек выйшлі на волю пад падпіску [аб нявыездзе і належных паводзінах]. Пад вартай пакуль застаўся Ігар Львовіч [Анішчанка]», — сказаў суразмоўца.
Нагадаем, раніцай 16 верасня прадстаўнікі праваахоўных органаў прыйшлі ў офісы групы кампаній «Белцяжмаш», якімі кіруюць бізнесмены Ігар, Аляксандр і Дзмітрый Анішчанка. У чальцоў сям'і Анішчанка прайшлі ператрусы і па месцы жыхарства. Увечары таго ж дня з'явілася інфармацыя, што ўладальнікі і два топ-менеджарф групы кампаній «Белцяжмаш» затрыманыя.
Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК падазрае кіраўніцтва «Белцяжмаш» ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму больш за 6 млн рублёў. Сілавікам не спадабалася, як дэвелапер скарыстаўся спрошчанай сістэмай падаткаабкладання.
Затрыманне кіраўнікоў «Белцяжмаш» адбылося праз тыдзень пасля таго, спецслужбы апячаталі памяшканне штаба Віктара Бабарыкі. Каманда былога кіраўніка Белгазпрамбанка, які ў траўні абвясціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, здымала офіс у будынку па вул. В. Харужай, 25/1, якое здае ў арэнду «Белцяжмаш». Пазней там размяшчалася і Каардынацыйная рада.
-
«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак
-
Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым
-
На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом
Каментары