Грамадства66

Адлічыць «па-ціхаму» не атрымалася. Студэнтка ГрДУ расказала, за што яе выгналі з універсітэта

Вечарам 28 кастрычніка студэнтка 4-га курса факультэта дызайну Маргарыта Шыша не змагла зайсці ў асабісты кабінет на сайце ўніверсітэта. Таксама яна не знайшла свайго прозвішча ў электронных журналах. Такое адбылося упершыню за 4 гады. «Я не зразумела, што адбываецца, - кажа Маргарыта. — Я памятала пра вымовы і прафілактычныя гутаркі. Але тое, што мяне выкінуць адусюль без папярэджання, стала шокам», піша Hrodna.life.

Раніцай Маргарыту выклікалі з першай пары і азнаёмілі з загадам аб адлічэнні, датаваным 27 кастрычніка. Копію дакумента даваць не хацелі. Калі Маргарыта адмовілася падпісваць загад, далі на рукі выпіску (дакумент ёсць у рэдакцыі Hrodna.life). Астатнія дакументы паабяцалі аддаць заўтра.

Маргарыта вучылася на бюджэце, мела сярэдні бал за мінулы семестр 9,4 і атрымлівала падвышаную стыпендыю. Абраная спецыяльнасць была звязаная з дызайнам адзення. Маргарыта некалькі разоў удзельнічала ў конкурсах «Мельніца моды», распісвала адзенне для сябровак, рабіла сувеніры і паштоўкі для студэнцкіх мерапрыемстваў. «Зараз атрымліваецца, што такія студэнты ўніверсітэту не патрэбныя», — кажа яна.

Прычынай адлічэння ў выпісцы з загаду пазначана «сістэматычнае невыкананне абавязкаў навучэнцам Кодэкса аб адукацыі, парушэнні Правілаў унутранага распарадку ўніверсітэта і Дамовы аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй за кошт бюджэту, а таксама ў здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў».

Супрацьпраўнымі, паводле дакладных запісак дэкана факультэта палічылі выкананне «Купалінкі», «парушэнне цішыні ў час перапынку», тое, што студэнты хадзілі па ўніверсітэце з бел-чырвона-белым сцягам і зрабілі здымкі з карткамі «Усё забаронена».

Усе «супрацьпраўныя» дзеянні з удзелам Маргарыты адбыліся пасля 9 жніўня.

«Што вы тут робіце? Навошта вы сюды прыйшлі?» — такія пытанні задавалі студэнтам, што хацелі выказаць сваю пазіцыю. «Пра песні і здымкі адміністрацыя хутка даведалася. А ў адказ на пытанне, чаму ў некаторых карпусах універсітэта няма сталовай, буфетаў ці хаця б аўтамата з кавай, кажуць «мы не ведалі». 25 гадоў корпусу на Тызенгаўза, а прарэктар Сінько пра гэта не ведае. Гэта як мінімум, дзіўна», — кажа Маргарыта.

Зараз дзяўчына кансультуецца з праваабаронцамі аб магчымасцях абскарджання адлічэння ды іншых варыянтах працягнуць адукацыю. «Сітуацыя цяжкая. Але, у прынцыпе, я была да такога гатова. Зараз самае цяжкае — сказаць бацькам, што я больш не студэнтка».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў спіс краін свету з самай нізкай нараджальнасцю8

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы1

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

У Ваўкавыску прадавачка мяккіх цацак заявіла ў міліцыю пра крадзеж. Злодзей аказаўся нечаканы3

Севярынец і Дашкевіч атрымалі ордэны Пагоні БНР4

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду13

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць