Грамадства

Сілавікі сарвалі Марш народаўладдзя ў Мінску ФОТЫ, ВІДЭА

Тут і ніжэй — фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц.

Некалькі соцень дэманстрантаў былі затрыманыя ў Мінску пры спробе правесці «Марш народаўладдзя». Дэманстрантаў у цэнтры былі тысячы, але сілавікі не далі ім сабрацца ў адным месцы.

Тэлеграм-каналы заклікалі сабрацца каля Ратушы, але ўсе вуліцы вакол былі заблакаваныя сілавікамі, якія хапалі людзей на падыходах.

Патэнцыйных дэманстрантаў блакавалі або затрымлівалі на Нямізе, праспекце Пераможцаў, вуліцах Мельнікайце, Гвардзейскай, Старажоўскай.

Тым не менш, некалькі тысяч людзей сабраліся насупраць Стэлы і паспрабавалі выйсці на праспект Машэрава. Супраць іх высунуліся сотні сілавікоў у форме з вадамётам.

Тады калона паспрабавала сабрацца на рагу Кальварыйскай і Цэткін. Іх таксама разагнала.

Яшчэ адна калона з некалькіх тысяч чалавек сабралася за некалькі кіламетраў ад Кальварыйскай, каля Белай Вежы, і рушыла па вуліцы Багдановіча ў бок Нямігі.

Тактыка сілавікоў сёння была такая. Байцы Унутраных войскаў у экіпіроўцы стаялі ў кардонах на вуліцах. А, меркавана, супрацоўнікі ГУБАЗіКа і афіцэры Сіл спецыяльных аперацый Мінабароны ў цывільным з дубінкамі ладзілі аблавы ў дварах і скверах. Акрамя таго, па цэнтральных вуліцах ездзілі канвоі АМАПа, па дзясятку бусікаў у калоне, і высаджваліся ў месцах канцэнтрацыі людзей.

Дакладная лічба затрыманых стане вядомая заўтра. Па ацэнцы карэспандэнтаў «Нашай Нівы», гэты лік, як і ў мінулыя выхадныя, зноў ідзе на сотні толькі ў Мінску. Ёсць затрыманыя таксама ў Ляхавічах (Брэсцкая вобласць), Брэсце, Гомелі.

Дэманстранты спрабавалі сабрацца і ў цэнтрах некаторых іншых гарадоў Беларусі, але, у адрозненне ад таго, што назіралася ў жніўні або 25 кастрычніка, там сёння колькасць дэманстрантаў была невялікая.

Сачыце за апошнімі падзеямі ў нашым анлайне.

10:40

Зачыненыя ўсе станцыі метро трэцяй лініі, станцыі Кастрычніцкая, Купалаўская, Плошча Перамогі, Няміга, Фрунзенская.

На станцыі Плошча Леніна зачынены ўваход з боку Плошчы Незалежнасці, але цягнікі спыняюцца, паведамляе метрапалітэн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

Маджтабе Хаменеі будуць ставіць пратэз нагі і рабіць пластычную аперацыю1

У Мазыры шматдзетная маці два гады даглядала інваліда, а пасля забіла яго2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу23

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць