Усяго патроху

Вы ўжо бачылі пякельнае відэа ад Рагачоўскага ваенкамата? Мы пагаварылі з удзельнікам

6 лістапада ў сеціва выклалі «патрыятычны» відэаролік, у якім прызыўнікі Рагачоўшчыны чытаюць на камеру вершы. Сутнасць, калі коратка, — не аддамо «любімую» лялькаводам.

Карацей, глядзіце самі:

«Наша Ніва» пагаварыла з адным з удзельнікаў відэа.

Хлопца завуць Міхаіл Гацакоў (у відэа яго прозвішча напісана чамусьці з памылкай).

Ён распавёў, што запіс адбываўся, калі прызыўнікоў інструктавалі перад адпраўкай у войска. Выглядае, што адмыслова адабралі тых, хто будзе служыць ва ўнутраных войсках МУС і сілах спецаперацый.

«Мы сядзелі ў агульным пакоі, нам расказвалі, як будзе праходзіць адпраўка ў войска, як трэба сябе паводзіць. Пасля прыйшоў ваенкам, назваў імёны-прозвішчы, папрасіў паўдзельнічаць. Далі тэксты, сказалі — чытайце, — кажа Міхаіл. — Хто аўтар верша, я не ведаю. Кожнаму далі па чатыры радкі, вывучылі хутка.

Навошта гэта было зроблена, нам дакладна не паведамілі. Сказалі: не падстаўляйце ваенкамат, проста прачытайце. Мне было няцяжка, я і прачытаў. Здымалі на камеру, папярэдзілі, што выкладуць. Але нам усё роўна — сказалі, ну мы і прачыталі».

Рэжысура — таксама ваенкамаўская. Пякельны пачатак прыдумалі там жа.

«Нам проста казалі, як рабіць, мы і рабілі. Мы ж проста ўдзельнікі», — кажа Міхаіл.

«Наша Ніва» пацікавілася ў хлопца, ці хацеў ён трапіць служыць у МУС і з якімі пачуццямі туды ідзе.

«Хацеў, але з гэтай абстаноўкай у краіне… У мяне там сябар нармальна служыў, да гэтага ўсяго. А тут я не ўлічыў, што так усё абернецца, — наракае Міхаіл. — Я не ведаю, што там у часці будзе адбывацца… Але загад і загад. Войска ёсць войска».

А ці хочацца яму самому бегаць і разганяць мітынгі?

«Канечне, не хочацца, навошта яно мне, — кажа хлопец. — Але ж ужо ўсё, напісалі — трэба ісці служыць. «Загады выконваць будзеш?» Буду. «Служыць хочаш?» Хачу. Усё, пайшоў».

Міхаілу — 21. На жнівеньскіх выбарах ён ужо галасаваў. Праўда, за каго — не прызнаецца.

«Мой сакрэт», — кажа юнак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі26

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Дадому да Сашы Філіпенкі прыходзілі сілавікі праз справу ЕГУ1

Як Японія стала зручнай базай для расійскіх шпіёнаў1

У Расіі хацелі наняць дворнікаў з КНДР, але «не пацягнулі па зарплаце»5

Асуджаны за хабар на 9 гадоў калоніі дырэктар добрушскага завода выйшаў на свабоду праз два гады2

Запісваць відэа ў туалеце стане нельга, а запісы з відэаназірання будуць захоўвацца не больш за месяц3

Аліеў заявіў, што Азербайджан быў калоніяй у складзе СССР38

Лідар «Драздоў» заявіў, што чакае афіцыйных выбачэнняў ад гомельскай раёнкі4

Мінчанка аддала аферыстам больш за 50 тысяч даляраў, заклаўшы кватэру, і аформіла 15 SIM-карт2

Піхоны і шпіліліі: модная кветкавая крама пахабна пажартавала — і адхапіла ў сацсетках13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі26

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць