Улада88

Андрэй Тур доўга хваліў антыкрызісную праграму апазіцыі

Але дадаў, што праграме не стае выразна прапісаных механізмаў рэалізацыі і прагнозаў вынікаў яе ажыццяўлення.

Але дадаў, што праграме не стае выразна прапісаных механізмаў рэалізацыі і прагнозаў вынікаў яе ажыццяўлення.

«Прапановы разумныя і рэальныя, некаторыя з іх ёсць і ў нас, але застаецца пытанне механізмаў рэалізацыі», — так ахарактарызаваў антыкрызісную платформу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур на прэс‑канферэнцыі 13 траўня ў Мінску.

Яго папрасілі распавесці пра апошняе паседжанне Грамадска‑кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта з удзелам экс‑старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча і эканаміста Леаніда Заікі, на якое прэса не патрапіла. А. Тур пракаментаваў некаторыя пункты антыкрызіснай праграмы апазіцыі.

«Вось прапануецца павялічыць звольненым супрацоўнікам выплаты па беспрацоўі да памеру пражыццёвага мінімуму.

І дзе ўзяць такія грошы?

У праграме гэта плануецца зрабіць за кошт скарачэння штату чыноўнікаў, але, скажу я вам, на ўтрыманне чыноўнікаў у бюджэце закладзена толькі 0,8% сродкаў».

Кажучы пра рэформы ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці, намеснік міністра заўважыў: «Прапануецца вызваліць ад падаткаў зарэгістраваны ІП на тры гады. Мы ўжо праходзілі гэта — рэгіструецца чалавек, працуе, пакуль дзейнічае льготны падатковы рэжым і потым ліквідуе прадпрыемства. А праз пэўны час рэгіструе новае».

Чыноўнік назваў выдатнай ідэю эканамістаў АДС скараціць падатак у пенсійны фонд з 35 да 20%, але тут жа падкрэсліў, што пры гэтым не зразумела, якім чынам такі крок кампенсаваць.

Першы намеснік міністра некалькі разоў падкрэсліў, што пасыл у праграмы АДС харошы, але ёй бракуе выразна прапісаных механізмаў рэалізацыі, а таксама прагнозаў вынікаў яе ажыццяўлення.

Сямён Печанко

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць