Грамадства

Фотавыстава памяці Сяргея Пілецкага

З 3 па 9 ліпеня ў Музэі Гісторыі Кіно адбываецца фотавыстава Сяргея Пілецкага «Я разам з птушкамі дыхаў». На выставе, арганізаванай сябрамі Сяргея, каля сотні фотаздымкаў. Таксама, у межах дзён памяці Пілецкага 8 ліпеня адбудзецца дабрачынная імпрэза у клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). У ёй прымуць удзел Тахміна, Клёндайк, Expansiya, Вольга Афіцэрава і Тацяна Пракапчук. Уваходны квіток каштуе 10000. А ўсе сабраныя сродкі будуць скарыстаныя на помнік Сяргею. Кантактны тэлефон: +37529 348 08 53 «Я разам з птушкамі дыхаў…» – апошні запіс, які зрабіў Сяргей у сваім «жывым дзёньніку» (Live Journal), узгадваючы пра здымку на даху касьцёла ў Заслаўі. Дзеля добрага здымка ён гатовы быў ня толькі дыхаць, але і лётаць разам з птушкамі. А праз два дні загінуў у аўтакатастрофе.

З 3 па 9 ліпеня ў Музэі Гісторыі Кіно адбываецца фотавыстава Сяргея Пілецкага «Я разам з птушкамі дыхаў».

На выставе, арганізаванай сябрамі Сяргея, каля сотні фотаздымкаў. Таксама, у межах дзён памяці Пілецкага 8 ліпеня адбудзецца дабрачынная імпрэза у клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16). У ёй прымуць удзел Тахміна, Клёндайк, Expansiya, Вольга Афіцэрава і Тацяна Пракапчук. Уваходны квіток каштуе 10000. А ўсе сабраныя сродкі будуць скарыстаныя на помнік Сяргею. Кантактны тэлефон: +37529 348 08 53

«Я разам з птушкамі дыхаў…» – апошні запіс, які зрабіў Сяргей у сваім «жывым дзёньніку» (Live Journal), узгадваючы пра здымку на даху касьцёла ў Заслаўі. Дзеля добрага здымка ён гатовы быў ня толькі дыхаць, але і лётаць разам з птушкамі. А праз два дні загінуў у аўтакатастрофе.

У 2001 ён ўпершыню ўзяў у рукі стары бацькаў фотаапарат, а пасьля перавёўся з дзённага аддзяленьня ўнівэрсытэта на завочнае, для таго, каб паралельна з кампутарным праектаваньнем займацца фатаграфіяй.

Сяргей сышоў ад нас у дваццаць два гады, але пакінуў незьлічоную колькасьць працаў самых розных жанраў, стыляў і накірункаў.

Аня: «Сказаць, што Сяргей быў фатографам – гэта мала. Сяргей быў мастаком. Калі ён нешта бачыў, ён мог гадзінамі ляжаць на падлозе, каб зрабіць неабходны здымак. Гэта найбольш уражвала. Калі я пабачыла, як ён здымае, я вырашыла, што ніколі больш не вазьму фотаапарат. Ён заўсёды быў жыцьцярадасным і вельмі любіў жыцьцё і ўсё , што зь ім зьвязана.»

Музэй Гісторыі Кіно знаходзіцца па адрэсе: вул. Сьвярдлова, 4.

Studenty.by

Каментары

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць