Грамадства

«Гаварылі паміж сабой, што ад мяне трэба пазбавіцца». Мінчука забралі на пратэстах і непрытомным перадалі хуткай

Падчас сённяшніх акцый у Мінску сведкі паведамілі валанцёрам, што ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі хуткая забрала непрытомнага чалавека. Стала вядома імя — Ягор Камісараў. 

У спісах затрыманых яго не было. 

А потым аказалася, што Ягор ужо дома. Ён расказаў «Нашай Ніве», як усё было. 

Мужчына працуе аддзелачнікам. 

«Мяне затрымлівалі на Лагойскім тракце, фактычна побач з маім домам. Я з жонкай вяртаўся з крамы, пакет з прадуктамі несла яна. Чаму яна? Бо я нядаўна перанёс аперацыю на сэрцы, вось чаму (Ягор прадэманстраваў нам фота адпаведнага шнару на грудзях — «НН»). 

Тут мы ўбачылі, як людзі ў аліўкавым б'юць хлопца. Я спыніўся, кажу, што ж вы робіце? Вас шмат, а ён адзін, не біце яго. Пачуўшы гэта, яны кінуліся на мяне, пачалі біць, завалаклі ў бус. 

Я казаў, каб не білі, бо ў мяне толькі што была аперацыя на сэрцы. Але як я зразумеў, гаварыць з імі бессэнсоўна. Шмат непрыемных словаў пачуў у свой бок. Атрымаў шмат удараў па розных частках цела, у тым ліку па галаве.

Потым я з імі катаўся ў бусіку па розных раёнах горада, паўтараў пра сэрца. Мне станавілася рэальна вельмі кепска, я страчваў прытомнасць на кароткі час і прыходзіў у сябе. 

Тут яны паміж сабой ужо пачалі гаварыць, што «ад яго трэба пазбавіцца». 

Ну і я зноў пачаў падаць кудысьці ў сябе, мы ў гэты час былі ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі. Прыйшоў у прытомнасць я ўжо ў машыне медыкаў, людзей у аліўкавым побач не было. Мяне адвезлі ў бальніцу на Курасоўшчыне. 

Медыкі нават не задавалі пытанняў, чаму я пабіты, па-мойму, яны і так усё разумеюць. 

Правялі абследаванне, выявілася, што ў дадатак да візуальна бачных пабояў яшчэ чэрапна-мазгавая траўма, але ад шпіталізацыі я адмовіўся», — расказаў Ягор. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком27

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ21

Ліхтары як з 50-х, але са святлодыёдамі — на праспекце Незалежнасці мяняюць асвятленне6

Масіраваная атака на Краснадарскі край РФ: у пасёлку Вална палае нафтабаза, у Сочы — «самая працяглая атака»1

Беларусы спрачаюцца, як правільна пісаць: «крындж» ці «крынж»28

Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць1

Міністр здароўя ЗША: Я не баюся бактэрый, аднойчы я нюхаў какаін з сядзення ўнітаза7

След ваўка ці сабакі — як адрозніць?2

У Мінску зноў выстраілася чарга. Гэтым разам па вустрыцы ФОТЫ4

У палоне ва ўкраінцаў цяпер больш за 4000 расіян. Прапорцыя рэзка змянілася за апошні час2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком27

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць