Свет11

Былога міністра энергетыкі Украіны абвінавацілі ў адмыванні грошай

НАБУ і САП прад’явілі абвінавачанне экс-міністру энергетыкі Украіны Герману Галушчанку. Былому чыноўніку інкрымінавана адмыванне сродкаў і ўдзел у злачыннай арганізацыі.

У ноч 15 лютага экс-міністра энергетыкі Украіны затрымалі пры спробе з'ехаць з краіны. Памежнікі мелі запыт ад спецслужбаў адносна Галушчанкі — для атрымання інфармацыі ў выпадку яго спробы перасекчы мяжу. Такая практыка ўжываецца, калі чалавек фігуруе ў крымінальных справах.

Паводле даных антыкарупцыйных органаў, удзельнікі злачыннай арганізацыі ў 2021 годзе зарэгістравалі на востраве Ангілья фонд, які павінен быў прыцягнуць каля 100 мільёнаў долараў інвестыцый. Сярод інвестараў была і сям'я Галушчанкі, але яго ўдзел у фондзе быў схаваны праз ланцужок кампаній, а іх бенефіцыярамі сталі былая жонка і чацвёра дзяцей чыноўніка.

Затым удзельнікі злачыннай арганізацыі пачалі пералічваць на рахункі фонду, адкрытыя ў трох швейцарскіх банках, сродкі «ў інтарэсах падазраванага». Такім чынам было пералічана больш за 7,4 мільёна долараў. Яшчэ больш за 1,3 мільёна швейцарскіх франкаў і 2,4 мільёна еўра выдалі наяўнымі і пералічылі сям'і Галушчанкі напрамую ў Швейцарыі.

Частку гэтых сродкаў выдаткавалі на аплату навучання ў прэстыжных установах Швейцарыі і размясцілі на рахунках былой жонкі падазраванага. Астатнія паклалі на дэпазіт, з якога сям'я атрымлівала дадатковы даход.

Галушчанка з'яўляецца, разам з бізнэсменам Цімурам Міндзічам, адным з ключавых фігурантаў карупцыйнай справы ў найбліжэйшым атачэнні Уладзіміра Зяленскага.

У лістападзе мінулага года Галушчанку адправілі ў адстаўку, аднак ён быў на волі. 

Каментары1

  • бабруйчанін
    16.02.2026
    Да прызначэння гэтага Галушчэнко пасля " выбары 19" на розныя міныстэрскія пасады было вядома аб яго дзейнасці з Дзеркачом.Дзеркач гэты былы дэпутат вр Украіна і дэпутат ддума Рф сенатор херрй рф нагароджаны самім ВВпу
    Пры прызначэнні ні офіс Кіева ні сбУ гру ні звярталі увагу ні лічылі гэта ...сумнеўным ..кейсам))))

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць