Грамадства

Суперзоркі муай-тай Валент і Кулебін падпісалі лукашэнкаўскі ліст спартоўцаў, але не могуць патлумачыць матывы. Сябры ў шоку

Сярод падпісантаў лукашэнкаўскага «ліста спартоўцаў» з'явіліся прозвішчы суперзорак муай-тай Дзмітрыя Валента і Андрэя Кулебіна. 

Гэтыя два хлопцы — сапраўды заўважныя фігуры ў спорце, вядомыя на ўвесь свет байцы. Іх найлепшыя гады ўжо мінулі, але і Валент і Кулебін пакінулі істотную спадчыну і натхнілі многіх беларускіх хлопцаў займацца тайскім боксам. 

Пачыналі трэніравацца ў «Кік файтары» яны разам з сумнавядомым Дзмітрыем Шакутам і пад кіраўніцтвам трэнера Яўгена Дабратворскага (Дабратворскі запомніўся тым, што зацята падтрымліваў на судзе святара-неанацыста Канстанціна Бурыкіна). 

Аднак апошнія гады і Валент, і Кулебін круціліся ў прабеларускіх асяродках, сябравалі з Віталём Гурковым, Юрыем Булатам, Дзмітрыем Варацам, Іванам Ганіным і іншымі людзьмі, вядомымі сваімі бескампраміснымі поглядамі.

Што ж здарылася такое, у выніку чаго Валент з Кулебіным вырашылі падпісацца пад адыёзным лістом? 

На жаль, патлумачыць сваю пазіцыі ні першы ні другі не здолелі. 

«Мяне папрасілі не выказвацца на палітычныя тэмы, я нічога не каментую», — сказаў «Нашай Ніве» Дзмітрый Валент. 

Хто папрасіў? Невядома. Можна толькі выказаць здагадку, што Валент меў на ўвазе новаствораны пункт спартовага кантракту аб пазбяганні каментаў без дазволу Мінспорта.

Кулебін таксама не стаў абгрунтоўваць пазіцыю. 

«Я хачу пакінуць сваё меркаванне пры сабе, і так ужо прыйшло шмат «прыемных» водгукаў. Неяк так у людзей стала, што калі ты не з намі — ты супраць нас», — сказаў Кулебін. 

Сапраўды, для калег учынак баксёраў — вялікая загадка. На спробы праясніць пазіцыю яны не адказваюць не толькі журналістам, але і тым, з кім трэніраваліся.

Трэнеры расказваюць, што многім баксёрам прапаноўвалі падпісаць гэты ліст: недзе ў ход ішлі намёкі-пагрозы з адсылкамі да нетрываласці дзяржаўнай арэнды залаў, дзе яны трэніруюць, з адсылкамі да суб'ектыўнага падыходу ў працэдуры налічэнні прэмій да спартыўнай стаўкі ў міністэрстве. Але пагадзіліся нямногія. 

Віталь Гуркоў, супастаўны па спартовых дасягненнях з Валентам і Кулебіным, учынак таварышаў пракаментаваў так: 

«Часам чэмпіёнам у жыцці быць значна цяжэй, чым у рынгу. Як спартовы сябра я павінен іх зразумець і апраўдаць: планы на жыццё, кантракты, крэдыты, кватэры, хлопцы яны не благія. Але з такім падыходам можна апраўдваць і амапаўцаў, якія труцяць газам пенсіянераў.

Вельмі спадзяюся што яны яшчэ шчыра не разумеюць, што нарабілі. Уяўляю, як ім будзе цяжка, таму што большасць іх прыхільнікаў расчаравалася ў іх», — сказаў Гуркоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада11

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Усе навіны →
Усе навіны

Баявую машыну «Тэрмінатар» у Расіі назвалі імем дзеда Пуціна7

На Палессі пройдзе фестываль барсукоў — са стэндапам і рознымі цікавосткамі1

Радыеактыўны імплант у мозгу страхуе ад вяртання ракавай пухліны. Людзі выжываюць часцей

Па вяртанні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»18

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў2

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада11

У дзень пачатку Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму УСУ атакавалі найбуйнейшы нафтавы тэрмінал у порце горада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць