Улада22

Толькі 10% дзяцей Мінска абсалютна здаровыя

Толькі 10% дзяцей Мінска да 17 гадоў абсалютна здаровыя. Пра гэта паведаміла галоўны педыятр сталіцы Аксана Някрасава 28 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

«Стан здароўя дзяцей Мінска не зусім такі, які б хацелася нам бачыць», — сказала яна. 17,3% дзяцей сталіцы маюць тыя ці іншыя хранічныя захворванні; 72,7% — маюць другую групу здароўя, што характарызуецца рознымі функцыянальнымі адхіленнямі, якія затым або знікаюць, або пераходзяць у хранічную паталогію.

Як лічыць Някрасава, адна з прычын такой сітуацыі — стан здароўя бацькоў. У сувязі з гэтым менш чым 1% нованароджаных здаровыя.
Большасць дзяцей маюць розныя функцыянальныя адхіленні, якія ў 20% выпадкаў у першыя гады жыцця ўстараняюцца. Аднак затым на здароўе дзяцей пачынаюць адмоўна ўплываць іншыя фактары, у тым ліку ранняе паступленне ў дашкольныя ўстановы.

Асабліва гэтая тэндэнцыя выражана ў апошнія тры гады: паводле звестак сталічных паліклінік, ад 60 да 90% дзяцей пачынаюць наведваць дзіцячы садок да двух гадоў. Як лічыць Някрасава, гэта ў далейшым негатыўны адбіваецца на захворванні дзяцей і можа ўплываць на ўзнікненне функцыянальных адхіленняў. Як лічыць спецыяліст, бацькі павінны выкарыстоўваць права дзяржавы, якая гарантуе догляд за дзіцем да трох гадоў.

Медыкі надаюць значную ўвагу дзецям з рознымі адхіленнямі, заявіла Някрасава. За апошнія тры гады была адзначана станоўчая дынаміка: крыху вырасла колькасць здаровых дзяцей і знізілася — хворых.

Някрасава лічыць, што ў першую чаргу аб здароўі дзіцяці павінна клапаціцца яго сям’я. Здароўе на 50% вызначаецца ладам жыцця, на 20% — умовамі навакольнага асяроддзя, на 20% — генетычнымі і спадчыннымі фактарамі і на 10% — сістэмай аховы здароўя. Ва ўстановах аховы здароўя найбольшая ўвага надаецца дзецям першага года жыцця і ранняга ўзросту.

Паводле інфармацыі Някрасавай, у Мінску працуюць 18 дзіцячых паліклінік, дзіцячыя аддзяленні ў трох буйных гарадскіх паліклініках. Медыцынская дапамога таксама аказваецца ў чатырох дзіцячых профільных стацыянарах і двух цэнтрах рэабілітацыі.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

Каментары2

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →