Былога студэнта Яна Салановіча, які сядзеў на сутках з 1 лістапада, нечакана выпусцілі з Акрэсціна
Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ, які з лістапада знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусцілі адтуль без тлумачэння прычын.
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Студэнт БДУІР і экс-супрацоўнік навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ Ян Салановіч быў затрыманы 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты. Цягам лістапада і снежня Яна судзілі ажно 8 разоў за ўдзел у акцыях пратэсту, агулам ён мусіў адбыць 114 сутак арышту і выйсці на волю 23 лютага. Паведамлялася, што ён прызнаўся ў 15 удзелах у акцыях.
Такім чынам ён адсядзеў ужо амаль 90 сутак.
Таксама ўчора стала вядома, што яго адлічылі з апошняга курса БДУІР. Ян Салановіч быў прызнаны палітычным зняволеным.
Каментары