Грамадства

Студэнта БДУІР Яна Салановіча, якому суд даў 114 сутак арышту за маршы, адлічылі з універсітэта

Яна Салановіча, студэнта БДУІР і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтра КДБ, якога ў лістападзе — снежні восем разоў судзілі за ўдзел у нядзельных маршах, адлічылі з універсітэта.

Tut.by

У суботу яго сям'я атрымала з ВНУ адпаведны ліст. У дакуменце напісана, што Ян адлічаны з 12 студзеня 2021 года за «непаспяховасць па трох і больш вучэбных прадметах», піша Tut.by.

Яна Салановіча затрымалі 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты. Назаўтра суд даў яму 12 сутак, але адседзеўшы іх, на волю Ян так і не выйшаў. Як пазней высветліў адвакат, падчас разбору малады чалавек паведаміў, што ў знак пратэсту выходзіў на вуліцу са жніўня, і пералічыў 15 эпізодаў.

— Тэрмін па адміністрацыйных правапарушэннях два месяцы, таму жнівень яму «спісалі» і сталі судзіць за астатні час, — распавядала раней Вольга Салановіч, мама маладога чалавека. — Па нашых падліках, усяго ў яго павінна быць восем пасяджэнняў.

Так і адбылося. У выніку, калі скласці суткі, якія Ян атрымаў на ўсіх судах, за кратамі ён павінен правесці 114 дзён і выйсці на волю толькі ў канцы лютага.

Ян знаходзіцца на Акрэсціна трэці месяц. За ўвесь гэты час, кажа ягоная мама Вольга, сям'я не атрымала ад сына ніводнага ліста. Перыядычна вестачкі ад Яна прылятаюць праз яго сукамернікаў, якія выходзяць на волю. Апошняя была два тыдні таму: патэлефанаваў мужчына, які сядзеў з хлопцам. Ён паведаміў, што з Янам усё добра.

— У суботу мы атрымалі ліст з універсітэта, у ім напісана, што сын не здаў зімовую сесію (3 залікі, 5 экзаменаў і курсавую), таму яго адлічваюць, — распавядае Вольга. — Я пакуль не ведаю, што рабіць з гэтай інфармацыяй. Думаю, мне трэба дачакацца Яна. Калі ён вызваліцца, ён сам павінен вырашыць: хоча ён вучыцца ў гэтым універсітэце ці не. Тады і будзем нешта вырашаць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА аднагалосна вырашыў байкатаваць турніры ФІФА, калі рэалізуюцца планы Інфанціна10

Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»1

Ці можна ў Беларусі адмовіцца ад ID-карты і перайсці на звычайны пашпарт?13

Экс-пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі пераследавала яго былая: жанчына ўчыніла дыпламату сапраўднае пекла10

У ЗША чалавек выйграў у латарэі 800 мільёнаў даляраў4

«Адразу зразумела, адкуль яны». Расійскія зоркі прыехалі ў Мінск і злавілі хейт за паркоўку11

Памерла Казіміра Прунскене — першая прэм’ер-міністарка Літвы пасля аднаўлення незалежнасці

Маргарыта Ворыхава пакідае пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце13

Лукашэнка расказаў, як выратаваў Белавежскую пушчу ад караеда, не зважаючы на навукоўцаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць