Грамадства66

Украіна праводзіць перамовы з Беларуссю адносна абмену Іны Кардаш

Сёння ў Кіеве разглядалі апеляцыю беларускай журналісткі Іны Кардаш, пададзеную адносна яе арышту па падазрэнні ў шпіянажы на карысць беларускіх спецслужбаў. Пасля затрымання Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева арыштаваў Кардаш, але абарона жанчыны хацела, каб яе вызвалілі. Пра падрабязнасці судовага разгляду паведаміла выданне «Суспільне».

Падчас суда. Фота: «Суспільне»

Адвакатка Кардаш Кацярына Юсупава падала апеляцыю, падкрэсліваючы, што яе падазраваная замужам, мае кватэру і не збіраецца ўцякаць. Юсупава таксама адзначыла, што пададзеныя следствам дакументы не даказваюць здзяйснення злачынства, і што Кардаш растлумачыла сутнасць сваіх кантактаў ды камунікацый, якія ёй прыпісваюцца як шпіянаж.

Кардаш удзельнічала ў паседжанні праз відэасувязь з СІЗА, яе было кепска чуваць. Жанчына сказала, што не збіраецца ўцякаць, а ў яе пашпарце няма віз, каб пакінуць краіну.

У той жа час пракурор настойваў на ўтрыманні пад вартай, спасылаючыся на запісы праслухоўвання і экспертызы, якія пацвярджаюць перадачу сакрэтных дакументаў куратарам. Ён адзначыў, што ў Кардаш няма сталых сувязяў ва Украіне: яна была звольнена з ГУР, не мае дзяцей і мае толькі мужа, якога, паводле матэрыялаў следства, таксама спрабавала завербаваць.

Раней Служба бяспекі Украіны апублікавала відэа, на якім Кардаш нібыта спрабавала завербаваць мужчыну, аднак дакладна яго асобу не ўдалося вызначыць. Па інфармацыі СМІ, гэты чалавек можа быць добраахвотнікам, якога яна спрабавала прыцягнуць да супрацоўніцтва.

Прокурор таксама паведаміў, што цяпер «ужываюцца меры адносна яе [Кардаш. — Рэд.] абмену з беларускім бокам», аднак канкрэтных звестак пра згоду на гэта Беларусі няма, а працэс камунікацыі працягваецца.

Пасля заслухоўвання бакоў калегія суддзяў адхіліла апеляцыю абароны і пакінула Кардаш пад вартай. Падчас перапынку Кардаш адмовілася даваць каментары прэсе праз відэасувязь.

У выніку абвінавачаная ў шпіянажы журналістка застаецца ў СІЗА.

Каментары6

  • Федзя
    16.02.2026
    Ян, Украине плевать на беларуских политзаключенных, весь этот цырк, для обмена своего шпиона, который сидит в Беларуси.
  • Паглядзім,
    16.02.2026
    Ці памяняюць на Івашына.
  • Ян
    16.02.2026
    Федзя, як і многім беларусам таксама пляваць. Спытпйце ў сваякоў, якія жывуць у Беларусі, ці ведаюць яны што-небудзь пра палітвязняў

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць