Грамадства66

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама

Па інфармацыі некалькіх крыніц выдання «Медыя-Палессе» з Лунінецкага і Столінскага рэгіёнаў, старшыня Столінскага райвыканкама Аляксандр Пачко быў затрыманы на тэрыторыі мікашэвіцкага прафілакторыя «Світанак». Ці адпачываў ён там, ці знаходзіўся па іншых справах — пакуль не паведамляецца.

Аляксандр Пачко

Аляксандр Пачко нібыта падазраецца ў атрыманні хабару. Затрыманага этапавалі з Мікашэвічаў у Гомель.

На сайце Столінскага райвыканкама ў раздзеле «Кіраўніцтва» Аляксандр Пачко па-ранейшаму пазначаны як старшыня, а кантактны тэлефон, пазначаны на сайце, не адказвае. У тэлеграм-канале райвыканкама навінаў з удзелам кіраўніка не было з 29 студзеня, хоць раней ён з’яўляўся рэгулярна.

Па звестках «Медыя-Палессе», 9 лютага пасяджэнне райвыканкама праходзіла пад старшынствам першага намесніка старшыні Васіля Літвінкевіча. Таксама і 16 лютага пашыранае апаратнае пасяджэнне адбывалася пад яго кіраўніцтвам.

Ураджэнец вёскі Белавуша на Століншчыне Аляксандр Пачко стаў старшынёй Столінскага райвыканкама 17 красавіка 2025 года, вярнуўшыся на радзіму пасля 10 гадоў работы старшынёй Лунінецкага і Кобрынскага райвыканкамаў. Кіраўніком ён лічыўся неблагім: падчас яго працы ў Лунінецкім раёне паказчыкі развіцця павялічыліся амаль удвая, а ў Кобрынскім таксама дасягнутыя станоўчыя вынікі. 

У дзень яго прызначэння старшынём Столінскага райвыканкама аналагічную пасаду ў Драгічынскім раёне атрымаў і ягоны брат Сяргей. Пра братоў-кіраўнікоў зрабілі вялікі сюжэт на БТ.

Каментары6

  • Незасвоены ўрок
    16.02.2026
    Скажыця таварышу сталіну праізашла чудовішчная ашыбка!
  • Знаем, плавали!
    16.02.2026
    Кіраўніком ён лічыўся неблагім: падчас яго працы ў Лунінецкім раёне паказчыкі развіцця павялічыліся амаль удвая

    Удвая ад чаго? Ад даваеннагага узроуню?
    Ад раства Хрыстова??)
    Гэтыя маладыя брсмау́цы нічога не ведаюць, не жадаюць ведаць і не беларускія ад слова "зусім"!
    Катэджы, бумеры, палюбоу́ніцы...
  • Торвальд
    16.02.2026
    Знаем, плавали!, так и есть. Ббарин спалился на взятках. Вся родня каталась в масле. Второй точно такой же.

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць