Грамадства

«Галасаваў супраць Лукашэнкі, што пацвярджае пратэсны характар яго дзеянняў». Пракурор запрасіў тры гады «хіміі» для палітвязня Мазгова

Суд Ленінскага раёна Мінска разглядае крымінальную справу 26-гадовага спартсмена Алега Мазгова, якога ўтрымлівалі пад вартай тры месяцы, а потым вызвалілі пад падпіску аб нявыезде. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках), але потым справу перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 28 студзеня пракурор у судзе запрасіў для Алега тры гады «хіміі». Справу разглядае суддзя Юлія Шут, паведамляюць праваабаронцы.

Алега Мазгова абвінавачваюць у тым, што прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 9 жніўня, выходзіў на праезную частку, перакрываў рух транспарту супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, прымушаў вадзіцеляў Мінсктранса ажыццяўляць вымушаную стаянку. У судовых спрэчках пракурор Рамановіч заявіў:

«Абвінавачаны галасаваў супраць Аляксандра Лукашэнкі, што, зрэшты, з'яўляецца яго правам, але пацвярджае пратэсны характар яго дзеянняў».

Паводле абвінавачвання, Мазгоў дзейнічаў у вячэрні час, яго актыўныя дзеянні суправаджаліся грубым парушэннем грамадскага парадку. Дзяржабвінаваўца лічыць, што віна Мазгова даказана цалкам, таму просіць суд пакараць яго трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд будзе абвешчаны 1 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць