Культура

Памёр комік, аўтар «Рудабельскай паказухі» Васіль Качэня. Яму было ўсяго 36 гадоў

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў ягоны сябар Андрэй Павук. Прычыны смерці невядомыя. Брат знайшоў Васіля нежывым на падлозе, калі зайшоў праведаць.

Васіль Качэня, фота з Укантакце.

«Мы з Васілём знаёмыя ад пачатку 2000-х. Сам ён родам з Ельска, а ў Акцябрскім апынуўся як перасяленец.

Васіль вучыўся на мастака ў Бабруйску, там трапіў у рыцарскі клуб. Ведаю, што ўзнаўляў шлемы, мячы.

Прыязджаў з рыцарамі да нас на дзень горада. Гэта быў вельмі харызматычны, імпазантны чалавек, металіст, жартаўнік. І калі я пачаў займацца блогерствам, з разлікам на шоу, то ўспомніў пра Васіля», — расказвае Павук.

Васіль Качэня палюбіўся публіцы. Чытаючы афіцыйныя навіны, рабіў гэта на трасянцы, парадыйна, вельмі таленавіта. Людзям падабалася гэтая іпастась Васіля, здаецца, яму атрымалася рэалізаваць сябе ў ролі вядоўцы і акцёра.

Да супрацы блогераў запрашаў тэлеканал «Белсат», яны мелі колькі хвілін у гумарыстычнай перадачы «Вячэрнія шпілі».

На жаль, Качэня меў вялікую загану, а менавіта — любоў да алкаголю. Хутчэй за ўсё, менавіта гэта і стала прычынай смерці. Качэня мог на тыдні сыходзіць у запой, нідзе не з’яўляцца, асабліва калі пайшлі ахвяраванні за відэа «Рудабельскай паказухі».

Раней на жыццё ён зарабляў тым, што фарбаваў машыны, рабіў зваршчыкам.

Андрэй Павук восенню з’ехаў у Літву, прапанаваў гэта зрабіць і Васілю, але яму было цяжка мяняць свой лад жыцця, таму мужчына застаўся ў Беларусі.

Вядома, што па месцы прапіскі Качэні сілавікі прыходзілі з вобшукам па справе аб масавых беспарадках. У якасці каго там праходзіў Качэня, незразумела.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

Трохразовы ўладальнік футбольнага «Залатога мяча» кінуў працу, каб даглядаць хворую жонку5

Макрон адхіліць запрашэнне Трампа ўвайсці ў склад Рады міру5

У Полацку ліквідавалі стогадовую друкарню, названую ў гонар Францішка Скарыны

Мінчукі зразаюць дарогу ў цэнтры проста па Свіслачы. Супраць іх плануюцца рэйды4

У Пружанскім раёне гарэла царква

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва11

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу24

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё47

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць