Грамадства

У Магілёве прайшоў закрыты суд — чалавеку далі 7 гадоў калоніі за зброю і «падрыхтоўку беспарадкаў»

Як паведамляюць праваабаронцы MAYDAY, у Магілёве вынеслі прысуд Аляксею Мельнікаву. Яго абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў і захоўванні зброі.

Мельнікава абвінавачвалі па 4 артыкулах КК РБ. Гэта Артыкул 13 — «Падрыхтоўка да злачынства»; ч. 2 арт. 293 — «Масавыя беспарадкі»; ч. 3 арт. 295 — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»; ч. 1 арт. 295-3 — «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў».

Працэс быў закрыты. Мельнікаў прызнаў сваю віну толькі ў захоўванні зброі — раней у яго дома выявілі абрэз. Па астатніх артыкулах мужчына вінаватым сябе не прызнаў, а прысуд суда палічыў жорсткім і плануе яго абскардзіць.

Адвакат на працэсах адсутнічаў, Мельнікаў абараняў сябе сам.

Затрымалі Мельнікава 9 жніўня 2020 года. У паведамленьні Генеральнай пракуратуры сцвярджалася, што абвінавачаны збіраўся далучыцца да супрацьпраўнай дзейнасці, натхніўшыся заклікамі ў сацыяльных сетках. Для гэтага вырабіў не менш за пяць самаробных прыладаў, набыў нож, а таксама іншыя сродкі і прылады злачынства.

Падчас вобшуку ў яго выявілі петарды, тры самаробныя запальныя прылады з дымаўтваральнымі піратэхнічнымі рэчывамі, а таксама нож. Гэтыя прадметы ён таемна спрабаваў перавезьці з Магілёва ў Минск для «непасрэднага ўласнага ўдзелу ў масавых беспарадках». У падсуднага таксама апэратыўнікі адшукалі самаробны абрэз.

Пра Мельнікава вядома няшмат. У сацыяльных сетках на фотаздымках ёе пазуе з нажамі. Мае мянушку «Лёха тэрмінатар». Згадкі пра Мельнікава можна знайсці на форумах абаронцаў жывёл, якія сцвярджаюць, што ён страляў і труціў сабак, паведамляе радыё «Свабода».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму28

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Тамагочы зноў папулярныя. Чаму праз 30 гадоў маленькія віртуальныя гадаванцы зноў у трэндзе1

«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей38

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Але за паўтара года па яе звярнуліся толькі 13 чалавек

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі9

Фядута: Хлопцы, нам ніхто нічога не павінен40

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму28

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць