Грамадства

У Навагрудку асудзілі на 10 сутак мясцовую жыхарку за ўдзел у экскурсіі пра Халакост

У Наваградку асудзілі на 10 сутак мясцовую жыхарку Жанну Баброўскую за ўдзел у экскурсіі, якая праходзіла ў райцэнтры 24 студзеня. Пры гэтым экскурсія была афіцыйна аплачана ў мясцовым музеі, удзел у ёй бралі каля 20 чалавек, гістарычныя факты распавядаў cертыфікаваны гід. У той дзень жанчыну не затрымлівалі, на яе склалі пратакол, калі яна пайшла ў міліцыю па іншай справе. Суд палічыў, што яна правяла 24 студзеня адзіночны несанкцыянаваны пікет, распавялі Tut.by мясцовыя жыхары.

Фота Кацярыны Гардзеевай

Практычна кожную нядзелю жыхары Навагрудка ходзяць на экскурсіі. Мясцовыя кажуць, што і на гэтых мерапрыемствах іх пастаянна суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі.

24 студзеня ў раённым цэнтры праходзіла экскурсія, прысвечаная гісторыі Халакоста. Некаторыя ўдзельнікі прымацавалі да сваёй вопраткі жоўтыя зоркі з надпісам «23.34».

— Хтосьці сфатаграфаваў гэтую экскурсію — і здымак з'явіўся ў адным з тэлеграм-каналаў. Экскурсія прайшла без эксцэсаў. Жанна ішла дзесьці ззаду, бо была пасля хваробы, ёй было складана хутка перасоўвацца. Карацей, дзесьці там «целяпалася», як мы жартавалі. Быццам бы на вопратцы ў яе таксама была зорка. Аднак ні фігура, ні лічбы ў нас яшчэ не забароненыя, здаецца. Тады ў пешай экскурсіі ўдзельнічала каля 20 чалавек, прагулка доўжылася прыкладна дзве гадзіны, нікога не затрымлівалі, заўваг нікому не рабілі, міліцыянты толькі назіралі — распавядаюць мясцовыя жыхары.

Жанна тады не была затрыманая, пратакол у міліцыі на яе склалі 27 студзеня, калі яна прыйшла ў мясцовае аддзяленне па іншай справе.

— Справа ў тым, што ў навагоднюю ноч яна была на плошчы, і намеснік начальніка нашай міліцыі гучна камусьці сказаў, што, маўляў, вунь тая, якая хварэе цяпер на каранавірус. Гэта чулі многія. Жанна і праўда хварэла, але раней — і выйшла на вуліцу ўжо пасля хваробы і абавязковай самаізаляцыі. Яна абурылася, што такім чынам распаўсюджваюцца звесткі пра яе здароўе, а гэта медыцынская таямніца. Хтосьці з міліцыянтаў сказаў ёй: «Так напішыце заяву». Яна гэта і зрабіла. У міліцыю яе выклікалі менавіта па гэтай справе, але склалі пратакол з нагоды нібыта праведзенага пікету падчас экскурсіі, — распавядаюць мясцовыя жыхары.

8 лютага адбылося судовае пасяджэнне па гэтай адміністрацыйнай справе — і Жане далі 10 сутак арышту за несанкцыянаваны пікет.

— Яе адразу ж павезлі ў Карэлічы, — распавядаюць мясцовыя.

Жанчына раней ужо была асуджаная ўсё па тым жа артыкуле 23.34 КаАП: у кастрычніку, у Дзень маці, выйшла на галоўную плошчу з плакатам. Тады яна адседзела 5 сутак у Карэліцкім СІЗА.

Таксама паводле інфармацыі гарадзенскіх праваабаронцаў днямі асудзілі яшчэ аднаго мясцовага жыхара — Віктара Мацкевіча. Мужчына атрымаў 10 сутак за несанкцыянаваны пікет: ён размясціў БЧБ-сцяг з гербам «Пагоня» ў акне сваёй кватэры.

Дарэчы, 31 студзеня падчас чарговай гарадской нядзельнай экскурсіі ў Наваградку затрымлівалі сертыфікаванага экскурсавода і стваральніцу Музея габрэйскага супраціву ў раённым цэнтры, а таксама супрацоўніцу Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамару Вяршыцкую. Пасля апытання ў міліцыі яе адпусцілі, але экскурсію і прагляд фільма пра Халакост прыйшлося згарнуць. Таксама ў РАУС даставілі былога дырэктара мясцовай гімназіі 72-гадовага Аляксандра Быстрыка. Яго забралі ў цэнтры горада. Мужчына на экскурсію так і не дайшоў. Потым у яго дома супрацоўнікі міліцыі правялі агляд.

Каментары

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я глядзела на сябе голую ў люстэрку і казала: «Змірыся!» Люцыя Герашчанка распавяла пра свой досвед з «Азэмпікам»20

«Галасуй за сваю цудоўную будучыню!» Да выбарчай кампаніі падключылі Wildberries ФОТАФАКТ9

Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»9

«Межы не павінны адсоўвацца сілай». Шольц раскрытыкаваў выказванне Трампа па Грэнландыі12

Не ўсе ўльтраапрацаваныя прадукты аднолькава шкодныя. Некаторыя можна смела есці4

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч32

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?8

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →