Грамадства

Макей паскардзіўся, што жонка атрымала пад сотню тэлефанаванняў і смс пасля яго выступу на «Усенародным сходзе»

Гэтым міністр замежных спраў падзяліўся ў інтэрв'ю РБК.

Архіўнае фота Яўгенія Ерчака, Tut.by

Уладзімір Макей у інтэрв'ю зазначыў, што «пэўная частка прадстаўнікоў вось гэтых пакаленняў X, Y, Z [маладых людзей] выхавана цалкам на заходняй культуры, на інфармацыі, запазычанай з інтэрнэту, з сацыяльных сетак, на заходніх аўтамабілях, на дызайне і г.д».

«Гэты ўплыў не спыніцца, а будзе працягвацца. Вядома ж, улады, кіраўніцтва Беларусі павінны ўлічваць гэты момант. Што яшчэ вельмі важна, як мне здаецца, што праз ціск мы не прымусім моладзь змяніць свой пункт гледжання. Моладзь трэба пераканаць. Для таго каб пераканаць, трэба паказаць, як мне здаецца, канкрэтныя магчымасці і перспектывы для самарэалізацыі, для патэнцыялу таго ці іншага чалавека. Вось гэта вельмі важна».

— З выступленняў на Усебеларускім народным сходзе не склалася ўражанне, што з згаданымі вамі пакаленнямі хтосьці мае намер размаўляць. Гучалі ад вашых калегаў, ад кіраўніка КДБ фармулёўкі пра памагатых фашыстаў, якіх трэба шукаць па ўсёй Еўропе. Здалося, што калі хтосьці з чымсьці не згодны, то ўлады плануюць прымушаць, а не размаўляць.

— Не, я, наадварот, вынес з дакладу прэзідэнта Лукашэнкі пасыл аб тым, што як раз трэба працаваць з імі. Тое, што навешваюцца ярлыкі, гэта не вельмі добра, не ўлада вінаватая ў гэтым. Але, з іншага боку, як быць, калі тыя, хто называе сябе дэмакратамі, паводзяць сябе абсалютна з дакладнасцю да наадварот. Я ўчора [11 лютага падчас УНС] прыводзіў прыклады таго, што адкрытыя пагрозы і запалохванні раздаюцца ў адрас дзяржслужбоўцаў, вайскоўцаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, членаў сем'яў і г.д.

Мая сям'я асабіста сутыкнулася з гэтым. Літаральна пасля ўчорашняга майго выступу маёй жонцы прыйшло пад сотню званкоў, смс, паведамленняў у інстаграме і ў фэйсбуку. Напрамілы бог, гэта на іх сумленні. Я лічу, што гэтыя метады абсалютна несумяшчальныя з метадамі сапраўднай дэмакратыі. Я называю гэта дэмакратыяй, якая фашыстуе. Я перакананы, што гэта так і ёсць. У прынцыпе, важна было б адмовіцца ад навешвання ярлыкоў.

Уладзімір Макей на УНС выказаўся пра «беглых шкоднікаў», адмову ад нейтралітэту і большы гандаль з Расіяй

Каментары

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць