Грамадства33

Сталі вядомыя падрабязнасці справы кантрабандыста з Драгічынскага раёна, якога судзілі за «тэрарызм»

У сярэдзіне студзеня з'явілася паведамленне, што сямейную пару Дзмітрыя і Вольгу Капузаў з Драгічынскага раёна асудзілі на 24 і 21 год пазбаўлення волі адпаведна. Таксама пару ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў». Дзмітрыя і Вольгу абвінавачвалі ў «тэрарызме» і «незаконных дзеяннях з боепрыпасамі». Былы палітвязень, які знаходзіўся ў зняволенні разам з Дзмітрыем Капузам, расказаў «Берасцейскай вясне» пра тое, што, паводле слоў самога асуджанага, стаяла за ягоным прысудам.

Фота ілюстрацыйнае

Пра справу Дзмітрыя і Вольгі Капузаў з Драгічынскага раёна доўгі час амаль нічога не было вядома, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. 

Са слоў сукамерніка, спачатку Дзмітрыю Капузу інкрымінавалі тэрарызм, але пазней абвінавачанне змянілі на «здраду дзяржаве». Сам Капуза тлумачыў, што займаўся кантрабандай у прыгранічнай вёсцы Сварынь: перавозіў бурштын, цыгарэты і алкаголь. Адно са сховішчаў, верагодна, трапіла ў поле зроку сілавікоў, і, паводле яго слоў, туды была падкінута выбухоўка.

Пры затрыманні ў пачатку 2024 года, калі Капуза пад’язджаў да дома, людзі ў цывільным выскачылі з мікрааўтобуса і без папярэджання двойчы стрэлілі яму ў нагу. Медыцынскую дапамогу ён атрымаў мінімальную, нягледзячы на цяжкія раненні. Пасля яго катавалі: збівалі, у тым ліку ў КДБ, пагражалі, а падчас «следчага эксперыменту» — ужо без абароны адвакаткі — жорстка здзекаваліся. Сам Капуза сцвярджаў, што пра выбухоўку нічога не ведаў і ў сховішчы павінен быў быць толькі бурштын.

Паводле сведкі, разам з Капузамі затрымалі яшчэ дзесяць чалавек, большасць з якіх пазней адпусцілі. Некалькі арыштаваных, у тым ліку сам Дзмітрый, віны не прызналі. Усе яны, са слоў былога палітвязня, падвяргаліся жорсткім збіццям. Пазней, ужо ў СІЗА, Дзмітрый выглядаў моцна знясіленым і значна пастарэлым. Ён казаў, што нават не мог уявіць, што кантрабанду перакваліфікуюць у «шпіянаж», бо для прыгранічных вёсак такі гандаль — спосаб выжывання.

Таксама суразмоўца згадаў пра іншую справу — Дзмітрыя і Аксаны Малочкаў з Баранавічаў. Іх асудзілі на 12 і 8 гадоў пазбаўлення волі за «здраду дзяржаве», хоць фактычна гаворка нібыта ішла пра фатаграфаванне цягніка з вайсковай тэхнікай без якога-небудзь шпіёнскага намеру.

Каментары3

  • купацыя
    30.01.2026
    Вышэй чытаем - рэальнаму кілеру з банды Марозава такіж суд вынес 15 год турмы. Вось такое ў лукашыстаў крывасуддзе.
  • всё сгнило
    30.01.2026
    Однако, я думал, что губопик лепит горбатого для лукашенко, а выходит, что горбатого лепят и "государственники" из КГБ.
    Насколько же там всё сгнило и провоняло, что, ради лады-весты, премии, ведомственной квартиры, повышения, невиновных людей, отправляют на 25 лет в тюрягу.
  • Циник
    30.01.2026
    Последователи Чергинца, который пока ловил Михасевича 13 человек посадили и одного, который наотрез отказывался признавать вину, расстреляли. И да, Чергинец вёл это дело, допрашивал, потому и написал что это его ответственность. Тут следователи так же поступили видимо...

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м71

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы19

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м71

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць