Гісторыя

У Вільні адкрылася выстава пра беларускае жыццё ў 1926 годзе

Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча запрашае наведнікаў на новую выставу пад назвай «1926: выстава пра будучыню». На выставе прадстаўленыя выдадзеныя ў 1926‑м беларускія кнігі, напісаныя ў той год любоўныя лісты гімназістаў Віленскай беларускай гімназіі, паштоўкі беларускіх паэтаў, піша «Будзьма».

Afiša

«Насамрэч 1926‑ты мала чым адметны, — прызнаюцца супрацоўнікі ВБМ. — Канешне, у Мінску збіраюцца на канферэнцыю ўсе зоркі тагачаснай лінгвістыкі, а Саветы раскашэльваюцца на новыя тыпаграфскія шрыфты, і беларускія кнігі, што выходзяць у Вільні і Мінску з гэтага года ўжо ніколі ня будуць адпавядаць аднаму стылю. Але насамрэч гэты год — чарговы год намагання звярнуцца да нармальнасьці пасля заняпаду першай сусветнай, не падазраючы, які пачварны заняпад чакае ўжо неўзабаве, падчас другой». 

Экспанаты, паказаныя на выставе, даюць магчымасць убачыць, што хвалявала тагачасных беларусаў. 

«Таму мы лічым, што гэтая выстава пра будучыню. Усё, што мы робім, мы робім для будучыні, і адзіны спосаб зразумець мінулае — гэта зразумець, якія будучыні ўяўлялі, якіх баяліся і якіх прагнулі», — кажуць аўтары выставы.

Такім чынам, гледача запрашаюць рэканструяваць тагачасныя ўяўленні пра будучыню паводле падручнікаў па Старому запавету і кошапляценню, здымкаў адкрыцця ў Вільні новых інстытуцыяў кшталту беларускай друкарні імя Скарыны ды Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры.

«Праз сто гадоў зробім выставу пра 2026-ты», — пагрозліва папярэджваюць музейшчыкі, прымушаючы задумацца, што ж на такой выставе будзе паказана.

Выставу можна агледзець у працоўныя дні музея — з серады па нядзелю ў 14:00-20:00. Уваход на вольны. Музей знаходзіцца ў двары па адрасе Vilniaus g. 20. 

Тых, хто не ў Вільні, музей запрашае азнаёміцца з экспанатамі выставы на сваім віртуальным сховішчы, дзе можна пагартаць выстаўленыя кнігі і бліжэй паразглядаць лісты.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры7

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры7

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць