Усяго патроху

Мукавозчык пад патранажам Мінінфарма выдае «сацыяльна значную» кнігу «Рэвалюцыя мокрых штаноў»

Міністэрства інфармацыі зацвердзіла план выпуску «сацыяльна значных выданняў у 2021 годзе». Сярод кніжак пра жывапіс, гінекалогію і патаемнае жыццё жывёлаў Белавежскай пушчы выдавецтва «Беларусь» плануе надрукаваць 1500 асобнікаў зборніка Андрэя Мукавозчыка пад назвай «Рэвалюцыя мокрых штаноў». Туды ўвойдуць яго калонкі, якія былі надрукаваныя ў «СБ. Беларусь сёння».

Андрэй Мукавозчык, калумніст «СБ». У сваіх артыкулах жорстка і нават брудна праходзіцца па незалежных СМІ, мірных пратэстоўцах і апазіцыйных палітыках

У каментары «НН» дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын патлумачыў, што такі вялікі тыраж аргументаваны папярэднім попытам:

«Ëсць пэўныя замоўцы, якія выкупаюць гэты тыраж — і кнігарні, і не толькі. Не магу назваць рэквізіты пакупнікоў, бо гэта камерцыйная таямніца. Калі б не было попыту, мы б такі тыраж, зразумела, не рабілі».

Плануемы кошт выдання — каля 15 рублёў.

Ëсць шанец, што патрымаць яго ў руках ужо можна будзе на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, што пройдзе ў Мінску 18-21 лютага.

«Можа, і будзе прэзентацыя [кнігі Мукавозчыка] на кніжнай выставе. Ëсць яшчэ працэс друку, калі ён скончыцца па часе, цяжка сказаць», — распавёў Сяргей Пешын.

Сам аўтар «Рэвалюцыі мокрых штаноў» таксама пацвердзіў «НН», што плануе быць на кніжнай выставе з прэзентацыяй сваёй кнігі.

«Раскладу ў мяне няма, удакладняйце ў Міністэрстве інфармацыі. Я кніжку саму па сабе ў яе фізічным выглядзе пакуль не трымаў у руках», — сказаў Андрэй Мукавозчык.

У Мінінфарме паведамляюць, што поўны расклад праграмы будзе гатовы толькі праз пару дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа35

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа35

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць