Паэту-пчаляру Міколу Папеку па «справе карагоду» змянілі статус з падазраванага на абвінавачанага
Паэту-пчаляру Міколу Папеку ў «справе берасцейскага карагоду» змянілі статус з падазраванага на абвінавачанага па арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта паведамляе «Новы Час».

Сам Мікола Папека пацвердзіў: «Дакументы былі па-руску, дык запатрабаваў перакладу. Да пятніцы 19 лютага падрыхтуюць, буду знаёміцца, з адвакатам».
Мікола Папека — індывідуальны прадпрымальнік з Лінова каля Пружан. Мае пасеку пчол. Вядомы таксама як краязнаўца і паэт. Заснаваў сваю Мядовую прэмію. 16 кілаграмаў мёду ўручаў беларускім і замежным літаратарам ужо 19 разоў.
13 верасня ў Брэсце пратэстоўцы рушылі цэнтральнымі вуліцамі да скрыжавання праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў, дзе перакрылі рух транспарту. У цэнтры скрыжавання зладзілі карагод, танцавалі і спявалі. Міліцыя разагнала пратэстную акцыю пры дапамозе вадамёта.
Праз два дні ва УСК па Брэсцкай вобласці завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках. Абвінавачаных некалькі дзясяткаў.
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
Каментары