Улада

Кастусёў і Губарэвіч адказваюць старшыні КДБ Церцелю

Кіраўнік КДБ Іван Церцель у вечаровым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» гаварыў аб планах апазіцыі на Дзень Волі.

Па словах Церцеля, апазіцыя распрацавала некалькі варыянтаў развіцця падзей, у іх уключаныя людзі, якія раней пакінулі Беларусь. Крайнімі нібыта вырашана зрабіць вядомых сярод беларускай апазіцыі асобаў: кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва і лідара Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, а таксама каардынатараў дваравых чатаў.

Іван Церцель. Скрыншот з тэлеканала «Беларусь-1»

Адметна, што заяўнікі, не парушаючы закону, не агучвалі планы маршруту. Затое планамі апазіцыі падзяліўся сам Церцель. Па ягоных словах, першы сцэнар — гэта збор людзей на плошчы Якуба Коласа, шэсце да Опернага тэатра. Другі — збор на Бангалоры і шэсце да цэнтру. Трэці, у выпадку афіцыйнай адмовы, нібыта прадугледжвае несанкцыянаваны выхад людзей на вуліцы.

І Рыгор Кастусёў, і Юрась Губарэвіч адмовіліся каментаваць маршруты, яны лічаць, што гэта можа даць падставу для Мінгарвынкама адмовіць у афіцыйным правядзенні Дня Волі.

«Я бачу, што ў КДБ пільна цікавяцца любым крокам апазіцыі. Заяўка ў Мінгарвыканкам была пададзена 9 сакавіка каля 16:00, а ўжо вечарам Церцель агучваў нібыта нашы планы.

Словам Церцеля зусім не здзіўлюся, мы помнім былых кіраўнікоў КДБ, якія расказвалі, што апазіцыя хоча атруціць ваду ў Мінску дохлымі пацукамі — гэта заява вельмі падобная.

Мы імкнёмся не парушаць дзейнае беларускае заканадаўства, і заяўка была пададзена цалкам у межах гэтага заканадаўства. Калі яго хто парушае, то з іншага боку — калі на наш зварот нічога не адказвае міліцыя, парушаючы закон аб зваротах», — кажа Рыгор Кастусёў.

10 сакавіка ў прыёмную Церцеля тэлефанаваў старшыня БСДП Ігар Барысаў, ён хацеў сустрэцца з кіраўніком КДБ, каб абмеркаваць магчымыя правакацыі, якія могуць рыхтавацца, аднак Церцель адмовіўся ад такой сустрэчы.

«Рашэнне падаць заяўку і распрацоўка маршруту прымалася выключна заяўнікамі, без усялякіх умяшальніцтваў звонку. Мы кіраваліся пытаннем зручнасці для людзей. Калі КДБ мае інфармацыю, што знешнія сілы рыхтуюць правакацыю, то мы б хацелі мець такія звесткі, бо самі мы ніякіх правакацый не рыхтуем», — кажа Юрась Губарэвіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу11

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць