«Зняў маску і заклікаў скласці шчыты». Аляксея Мельнікава асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
У судзе Заводскага раёна Мінска 16 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксея Мельнікава, паведамляе spring96.org.
Яго абвінавачвалі ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 КК РБ Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).
Мельнікаў быў затрыманы 4 снежня ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску.
Працэс вяла суддзя Хвайніцкая.
10 жніўня Аляксей Мельнікаў быў у раёне універсама «Рыга» па асабістых справах. Удзелу ў блакаванні вуліц у той вечар не прымаў. Аднак, па ягоных словах, з'явіліся людзі і пачалі заклікаць да блакавання вуліц. Мельнікаў паспрабаваў драбіць камяні, але ў яго не атрымлівалася. Затым, па ягоных сведчаннях, на людзей выйшла сцяна АМАПа.
Тады Мельнікаў зняў маску і прапанаваў ім скласці шчыты, і «вырашыць справу мірным шляхам».
Сваю віну Мельнікаў прызнаў часткова.
Вынік — пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Таксама суд пастанавіў прызнаць права на задавальненне матэрыяльнага зыску.
-
На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ
-
Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы
-
«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць
Каментары