Свет

Хто адкажа за смерць Сары Эверард? Як забойства жанчыны ўзрушыла брытанскае грамадства

Увечары 3 сакавіка знікла жыхарка Лондана, 33-гадовая спецыялістка па маркетынгу Сара Эверард. А 21-й гадзіне яна выйшла ад сяброўкі, якую наведвала ў раёне Клэпхэм, і пайшла пешшу дахаты. На працягу 15 хвілін Сара гутарыла па тэлефоне са сваім бойфрэндам і дамовілася на наступны дзень з ім сустрэцца. У 21.30 яе апошні раз бачылі на запісах камеры відэаназірання.

На наступны дзень, калі брытанка не прыйшла на сустрэчу з бойфрэндам, ён звязаўся з паліцыяй. 10 сакавіка цела Сары было знойдзена ў лесе графства Кент, прыкладна за 100 кіламетраў ад месца яе знікнення. Ахвяру ідэнтыфікавалі праз два дні з дапамогай стаматалагічных запісаў, аднак эксперты не здолелі высветліць прычыну яе смерці, паведамляе «Бі-бі-сі».

Апошняе фота Сары з камеры відэаназірання, фота лонданскай паліцыі

У забойстве падазраюць 48-гадовага паліцэйскага Уэйна Казінса, патрульнага з Лондана. Улады графства Кент збіраюцца на гэтым тыдні пачаць следства па факце яе забойства. Аднак праца паліцыі наўрад ці здолее так проста спыніць тое, што пачалося ў брытанскім грамадстве пасля смерці Сары.

Жанчыны з розных куткоў Злучанага каралеўства пачалі рабіць у сацыяльных сетках допісы пра тое, як гэта — вяртацца па пустых вуліцах дахаты позна ўвечары ці ноччу. Брытанкі пісалі і пра тое, што ім прыходзілася рабіць, каб забяспечыць сабе хоць нейкую бяспеку. Больш за 120 тысяч лайкаў набраў твіт з пытаннем да жанчын пра тое, ці прыходзілася ім прыкідвацца, што яны звоняць па тэлефоне, змяняць маршрут ці нават бегчы пасля таго, як ім на вуліцы пагражалі мужчыны.

Так пачалася грамадская кампанія Reclaim these streets («Вернем сабе гэтыя вуліцы»). Брытанкі планавалі арганізаваць больш чым у 40 гарадах краіны жалобныя акцыі пад гэтым дэвізам, але праз каранцін ад гэтага прыйшлося адмовіцца. Тым не менш некалькі вахт памяці ўсё-ткі адбыліся. У раёне Клэпхэм, дзе Сару бачылі ў апошні раз, узнік стыхійны мемарыял. Яго наведала нават герцагіня Кейт, жонка прынца Уільяма — як пазней патлумачыла прэс-служба Букінгемскага палаца, герцагіня памятае, як яна была звычайнай маладой жанчынай і гуляла па начным Лондане.

Пасля гэтага сотні жанчын вырашылі прыйсці на акцыю-ўшанаванне памяці Сары. Увечары 13 сакавіка яны сабраліся ля мемарыяла ў Клэпхэме, шмат хто з жанчын жадаў выказаць трывогу наконт нізкага ўзроўню бяспекі на гарадскіх вуліцах. Аднак акцыя была разагнаная паліцыяй праз каранцінныя абмежаванні, і некаторых з жанчын затрымалі.

Не ўсе з блізкіх Сары падтрымалі правядзенне суботняй акцыі. Сяброўка дзяўчыны Хелена Эдвардс выказалася пра яе такім чынам: «Я вырашыла не ісці туды, як і шмат хто з яе сяброў. Не магу казаць за іх усіх, але мая прычына наступная: трагічную смерць маёй сяброўкі скралі. Гэта больш не ўшанаванне яе памяці, гэта нешта іншае — і мне не падабаецца тое, чым гэта зрабілася».

Народны мемарыял на месцы акцыі 13 сакавіка, фота лонданскай паліцыі

Прэм’ер-міністр краіны Борыс Джонсан выказаў глыбокае заклапочанне праз кадры з суботняй акцыі, на якіх паліцыя брутальна арыштоўвае жанчын на акцыі. Іншыя брытанскія палітыкі таксама запатрабавалі ў паліцыі тлумачэнні. Сярод іх была і міністрка ўнутраных спраў краіны Прыці Патэль — яна ж заклікала пратэстоўцаў не выходзіць на вуліцы, пакуль у Вялікабрытаніі яшчэ дзейнічаюць каранцінныя абмежаванні. Тым не менш у наступныя дні сотні жыхароў Лондана зноў выйшлі на вуліцы горада. За апошнія некалькі дзён акцыі памяці Сары прайшлі і ў некаторых іншых гарадах краіны, у тым ліку ў Кардыфе, Эдзінбургу, Лідсе, Брайтане і Ліверпуле.

Паліцыя Англіі і Уэльса ўжо паабяцала прыняць тэрміновыя меры, каб змяніць сітуацыю з вулічнай бяспекай для жанчын і дзяўчат. Сярод гэтых мер — дадатковыя 25 мільёнаў фунтаў, каб палепшыць асвятленне і сістэмы відэаназірання. Ёсць і эксперыментальны план, згодна з якім паліцэйскія ў цывільным будуць патруляваць пабы і клубы. Аднак прадстаўнікі лейбарысцкай партыі, якая цяпер знаходзіцца ў апазіцыі, лічаць меры недастатковымі. Па іх словах, патрэбны рэальныя змены заканадаўства замест планаў з «паліцэйскімі ў прыталеных джынсах». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу70

Грамадствадапоўнена70

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу70

Грамадствадапоўнена70

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць