Грамадства

У Полацку пасажырка загінула, выходзячы з аўтобуса. Кіроўцу вынеслі прысуд

У Полацку суд вынес прысуд 61‑гадоваму кіроўцу аўтобуса, якога прызналі вінаватым у смерці пасажыркі пасля дарожнага здарэння, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Трагедыя адбылася падчас выканання гарадскога маршруту. Паводле матэрыялаў суда, кіроўца спыніўся для пасадкі і высадкі людзей, але не пераканаўся, што адна з пасажырак не выйшла з салона, і пачаў зачыняць дзверы.

У выніку 93‑гадовая жанчына страціла раўнавагу і ўпала на дарогу. Нягледзячы на тое, што яна знаходзілася побач з аўтобусам і яе можна было заўважыць, кіроўца працягнуў рух далей і наехаў на яе.

Ад атрыманых цяжкіх траўм пенсіянерка загінула на месцы.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні правіл дарожнага руху, якое па неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека. Яму прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні, а таксама забаранілі кіраваць транспартам на працягу пяці гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца4

Беларус Залівака папрасіў у расійскай паліцыі дапамогі. Але ў выніку пашкадаваў2

Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў20

Рак можа быць заразным? Навукоўцы выявілі чацвёрты такі выпадак5

Apple сёння часова выдаляла Telegram3

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА15

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?2

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць