Паўночная Карэя 21 сакавіка правяла тэставы пуск крылатых ракет. Пра гэта паведамляе агенцтва Younhap са спасылкай на камітэт начальнікаў штабоў (КНШ) краіны

Yonhap
Пуск дзвюх ракет адбыўся ў раёне Жоўтага мора.
Выпрабаванні КНДР называюць прамым выклікам з боку лідара КНДР Кім Чэн Ына прэзідэнту Джо Байдэну.
Паводле звестак Reuters, у адміністрацыі Байдэна амаль месяц не могуць звязацца з КНДР па розных дыпламатычных лініях. Крыніца агенцтва адзначае, што актыўны дыялог паміж ЗША і Паўночнай Карэяй, па ўсёй бачнасці, не вёўся ўжо больш за год.

Каментары